Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, нагрудны знак Міністэрства аховы здароўя. Заснаваная ў 1998 годзе ў мэтах заахвочваньня мэдыцынскіх і іншых работнікаў органаў і ўстаноў аховы здароўя за ўзорнае стаўленьне да працы, актыўны ўдзел у арганізацыі лячэбна-прафіляктычнай дапамогі насельніцтву, разьвіцьцё мэдыцынскай навукі.
Статут
рэдагавацьАдзнакай «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» узнагароджваюцца мэдыцынскія й іншыя работнікі органаў і ўстаноў аховы здароўя незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасьці за ўзорнае стаўленьне да працы, выдатнае выкананьне сваіх абавязкаў па мэдыцынскім і санітарна-эпідэмічнага забесьпячэньню насельніцтва, за клопат аб захаваньні й аднаўленьні здароўя грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць вялікія дасягненьні ў навуковай працы ў галіне аховы здароўя, а таксама ў арґанізацыі лячэбна-прафіляктычнай дапамогі насельніцтву.
Апісаньне
рэдагавацьЗнак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» вырабляецца з латуні і мае форму васьміканцовай зоркі залацістага колеру, на паверхні якой знаходзіцца круг, пакрыты эмальлю белага колеру з выявай зьмеі і чары. Белы круг акантаваны эмальлю чырвонага колеру. Пад колам разьмешчана лаўровая галінка. На чырвонай і белай эмалі нанесеная надпіс «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Знак мае на адваротным боку шпількі для мацаваньня знака да адзеньня.
Парадак узнагароджаньня
рэдагавацьУзнагароджаньне знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» ажыцьцяўляецца Міністэрствам аховы здароўя па прадстаўленьні міністэрстваў, ведамстваў, упраўленьняў аховы здароўя аблвыканкамаў і Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Парадак прадстаўленьня да ўзнагароджаньня знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» зацьвярджаецца Міністэрствам аховы здароўя. Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» носіцца на правым боку грудзей ніжэй дзяржаўных узнагарод. Разам з знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» узнагароджаным выдаецца пасьведчаньне ўстаноўленага ўзору.