Валер Данілавіч Анісенка (нарадзіўся 5 чэрвеня 1944 году ў Талачыне) — беларускі тэатральны рэжысэр, актор і пэдагог. Заслужаны дзяяч мастацтваў (1991).

Валер Анісенка
Род дзейнасьці беларускі тэатральны рэжысэр і актор
Дата нараджэньня 5 чэрвеня 1944 (79 гадоў)
Месца нараджэньня Талачын
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак актор, рэжысэр, пэдагог
Месца працы
Узнагароды
ордэн Францішка Скарыны
Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Зь юнацкіх гадоў захапляўся тэатральнай дзейнасьцю, быў акторам Талачынскага народнага тэатру. У 1965 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

Працаваў акторам у драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску (19651967) і ў Купалаўскім тэатры (19691977).

У 1972 годзе распачаў пэдагагічную дзейнасьць у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1996 году працуе прафэсарам катэдры тэатральнага мастацтва ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў. Дзьве траціны яго выпуску 2002 году склалі значную частку трупы Рэспубліканскага тэатру беларускае драматургіі.[1]

У 1978 годзе скончыў вышэйшыя рэжысэрскія курсы пры дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў галоўным рэжысэрам Беларускага тэатру юнага гледача (19791980), Тэатра-студыі кінаактора (19801982), Беларускага радыё (19822000), мастацкім кіраўніком (пазьней адначасова і дырэктарам) Рэспубліканскага тэатру беларускае драматургіі (20002012). У апошнім тэатры выходзіў на сцэну ў якасьці актора.[1]

З 2012 года — дырэктар—мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа.[1]

Творчы шлях рэдагаваць

Пастаноўшчык шматлікіх тэатральных спэктакляў, сярод якіх «Усё яго жыцьцё» (Тэатар-студыя кінаактора), «Машэка» (Берасьцейскі драматычны тэатар), «Гамлет» (Купалаўскі тэатар), «Чарнобыльская малітва», «Понці Пілат», «Жанчыны Бэргмана» і інш.[1]

На Беларускім радыё паставіў каля 100 спэктакляў па творах клясыкаў беларускае літаратуры: А. Адамовіча, В. Быкава, Н. Гілевіча, Ул. Караткевіча, Б. Сачанкі, І. Чыгрынава, І. Шамякіна і інш.[1]

Пастаноўшчык мастацкіх тэлефільмаў «Крык чайкі» (1984), «Паляваньне на апошняга жураўля» (1986), «Прывід» (1991). Стваральнік дакумэнтальных відэастужак «Чорная быль Беларусі» (1990), «Кадзіш» (1992), «Мой Эдынбург» (1996)[1].

Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды рэдагаваць

  • Ордэн Францішка Скарыны
  • Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990, за радыёспэктаклі па творах В. Быкава «У тумане» і «Кар'ер»)[1]
  • Спэктаклі «Рычард» (1995) і «Макбэт» (1996) сталі ляўрэатамі Міжнароднага Эдынбургскага фэстывалю
  • Ляўрэат спэцыяльнай прэміі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (2003)
  • Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне» (2005

Бібліяграфія рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г д е ё Валер Анісенка (біяграфія) Кино-Театр.ru Праверана 20 сьнежня 2013 г.

Літаратура рэдагаваць

  • Анісенка Валерый Данілавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 41- 42.
  • Валерый Данілавіч Анісенка // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1988. — С. 638.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць