Інгмар Бэргман

Эрнст І́нгмар Бэ́ргман (па-швэдзку: Ernst Ingmar Bergman Аўдыё [ˈɪŋmar ˈbærjman] ; 14 ліпеня 1918, Упсала, Швэцыя — 30 ліпеня 2007, Форэ, Швэцыя) — знакаміты швэдзкі рэжысэр тэатру й кіно, сцэнарыст, уладальнік шматлікіх кінаўзнагародаў, сярод якіх Залатая пальмавая галіна, Залаты мядзьведзь. Ягоныя фільмы тройчы атрымоўвалі Оскар у намінацыі «найлепшыя фільмы на замежнай мове». Вызнаваўся за прыхільніка ідэяў экзыстэнцыялізму. У ягоных фільмах здымаліся самыя знакамітыя акторы Швэцыі, сярод якіх Макс фон Сюдаў, Бібі Андэрсан, Ліф Ульман.

Інгмар Бэргман
Ernst Ingmar Bergman
Ingmar Bergman Smultronstallet.jpg
Імя пры нараджэньні Ernst Ingmar Bergman
Дата нараджэньня 14 ліпеня 1918
Месца нараджэньня Упсала, Швэцыя
Дата сьмерці 30 ліпеня 2007
Месца сьмерці Форэ, Швэцыя
Месца пахаваньня
Грамадзянства Швэцыя
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр
сцэнарыст
тэатральны рэжысэр
Навуковая сфэра сцэнічнае мастацтва[d]
Гады дзейнасьці 1944—2004
Бацька Эрык Бэргман[d]
Маці Карын Бэргман[d]
Дзеці Лена Бэргман[d], Эва Бэргман[d][1], Ян Бэргман[d][1], Ганна Бэргман[d][1], Матс Бэргман[d][1], Марыя фон Розэн[d][1], Даніель Бэргман[d][1] і Лін Ульман[d][1][2]
Узнагароды
IMDb ID nm0000005
Сайт ingmarbergman.se
svenskfilmdatabas.se/sv/…
Подпіс Выява аўтографу

Філіп Фрэнч называў Бэргмана адным з найвялікшых прадстаўнікоў мастацтва XX стагодзьдзя, якія знайшлі спосаб у літаратуры і сцэнічным мастацтве аднавіць і паставіць пад сумнёў чалавечы стан[3].

БіяграфіяРэдагаваць

Эрнст Інгмар Бэргман нарадзіўся 14 ліпеня 1918 году ва Упсале, Швэцыя. Ён быў сынам Эрыка Бэргмана, лютэранскага сьвятара, а пазьней капеланам караля Швэцыі, і ягонай жонкі Карын, якая працавала ў мэдыцыне і мела валёнскія карані. Будучы рэжысэр вырас разам са сваім старэйшым братам Дагам і сястрой Маргарэтай у атачэньні рэлігійнага выхаваньня, бо ягоны бацька меў даволі кансэрватыўны погляд на выхаваньне. Інгмара зачынялі ў цёмнае шафе, за розныя правіны, як то змочваньне ложку.

Бэргман скончыў Стакгольмскі ўнівэрсытэт, дзе вывучаў літаратуру й гісторыю мастацтваў, з 1940 году працаваў асыстэнтам рэжысэра ў Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме. З 1942 годзе займаў пасаду рэдактара сцэнараў у кінакампаніі Svensk Filmindustri. У 1944 годзе Бэргман здабыў пасаду памочніка рэжысэра ў фільме «Пакута» (Hets) Альфа Шобэрга, зьнятым, да таго ж, паводле ягонага асабістага сцэнару.

Першым фільмам Бэргмана-кінарэжысэра сталася «Крыза» (1946). Усяго на ягоным рахунку – болей за 40 мастацкіх стужак, зьнятых для кіно й тэлебачаньня, прыкладна з тузін напісаных кінасцэнароў і вялікая колькасьць тэатральных пастановак (як сцэнічных, так і радыйных). Цягам жыцьця ён працаваў дырэктарам тэатраў у Гётэборгу, Мальмё, Стакгольме ды Мюнхэне.

З пачатку 1960-х Бэргман жыў на востраве Форэ ля Готлянду. У 1976 годзе яго несправядліва зьвінавацілі ў адхіленьні ад выплаты падаткаў і арыштавалі. Пасьля вызваленьня, нягледзячы на прынесеныя прабачэньні, Бэргман вырашыў болей не працаваць у Швэцыі, зачыніў сваю кінастудыю ды зьехаў у Нямеччыну. Вярнуўся ён толькі летам 1978, але ажно да 1984 году выконваў абавязкі дырэктара Residenztheater у Мюнхэне.

Сваю рэжысэрскую кар’еру ў тэатры Бэргман скончыў у 2002, у кіно — у 2004. Апошнім фільмам для яго стаў аўтабіяграфічны «Востраў Бэргмана», які ён зьняў разам з Мары Нірэрод на ўлюбёным Форэ.

Выбраная фільмаграфіяРэдагаваць

  • 1946: Дождж над нашым каханьнем (Det regnar på vår kärlek)
  • 1952: Жанчыны ў чаканьні (Kvinnors väntan)
  • 1953: Лета з Монікай (Sommaren Med Monika)
  • 1956: Сёмая пячатка (Det Sjunde Inseglet)
  • 1957: Сунічная паляна (Smultronstället)
  • 1958: На валаску ад жыцьця (На краі жыцьця/Nära livet)
  • 1958: Твар (Ansiktet)
  • 1960: Дзявочая крыніца (Jungfrukällan)
  • 1961: Празь цьмянае шкло (Såsom i en spegel)
  • 1964: Нічога ня кажучы пра жанчын (För att inte tala om alla dessa kvinnor)
  • 1964: Пэрсона (Persona)
  • 1964: Захапленьне Анны (En Passion)
  • 1972: Шэпт і крыкі (Viskningar Och Rop)
  • 1973: Сцэны зь сямейнага жыцьця (Scener ur ett äktenskap)
  • 1975: Чароўная флейта (Trollflöjten)
  • 1976: Тварам да твара (Ansikte Mot Ansikte)
  • 1978: Восеньская саната (Höstsonaten)
  • 1982: Фані й Аляксандар (Fanny Och Alexander)
  • 1984: Пасьля рэпэтыцыі (Efter repetitionen)
  • 2003: Сарабанда (Saraband)

Сцэнары нерэалізаваныя і напісаныя для іншых рэжысэраўРэдагаваць

  • Нядзельнае дзіця (фільм зьняў Д. Бэргман)
  • Справа душы (нерэалізаваны)
  • Каханьне без палюбоўнікаў (нерэалізаваны)
  • Няверныя (1997, фільм у 2000 годзе зьняла Ліф Ульман)

Найбольш значныя тэатральныя пастаноўкіРэдагаваць

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в г д е ё Lundy D. R. Ingmar Bergman // The Peerage (анг.)
  2. ^ Catalog of the German National Library (ням.)
  3. ^ French, Philip (5 August 2007). «Twin visionaries of a darker art». The Observer.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Інгмар Бэргмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў