Біслан Сайдаліевіч Гантаміраў (нарадзіўся 22 красавіка 1963 году, Гэхі, ЧІАССР, СССР) — расейскі й чачэнскі дзяржаўны дзяяч.

Біслан Гантаміраў
Старшыня мескае рады Грознага
Лістапад 1991 — 17 красавіка 1993
Прэзыдэнт: Джахар Дудаеў
Папярэднік: пасада створана
Наступнік: Леча Дудаеў
Намесьнік кіраўніка ўраду Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
1 лістапада 1995 — сакавік 1996
Прэзыдэнт: Джахар Дудаеў
Старшыня Дзяржаўнай рады Чачэнскай Рэспублікі
12 лістапада 1999 — сьнежань 1999
Прэзыдэнт: Уладзімер Пуцін
Папярэднік: Малік Сайдулаеў
Наступнік: Хусэйн Ісаеў
Першы намесьнік прадстаўніка Расеі ў Чачэнскай Рэспубліцы
Сьнежань 1999 — 30 траўня 2000
Старшыня места Грозны
11 ліпеня 2000 — 17 траўня 2001
Папярэднік: Суп’ян Махачаў
Наступнік: Алег Жыдкоў
Галоўны наглядчык прадстаўніка Прэзыдэнта Расеі ў Паўднёвай акрузе
20 чэрвеня 2001 — 7 лютага 2002
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 красавіка 1963 (61 год)
в. Гэхі, ЧІАССР, СССР
Узнагароды:

Займаў розныя пасады ў Чачэнскай Рэспубліцы й Чачэнскай рэспубліцы Ічкерыя. Быў асуджаны на тры гады зьняволеньня за крадзеж дзяржаўных сродкаў Расеі.

Паходжаньне

рэдагаваць

Паводле паходжаньня — чачэнец. Нарадзіўся ў вёсцы Гэхі, што ў ЧІАССР. Вучыўся ў Растове-на-Доне ў дарожным тэхнікуме, потым у Стаўрапальскім юрыдычным завочным інстытуце. З 1981 па 1983 годы служыў у Савецкім войску. З 1984 па 1987 годы рабіў у МУС ЧІАССР.

Удзел у чачэнскім вызваленьні

рэдагаваць

У лістападзе 1991 году быў прызначаны Дж. Дудаевым начальнікам места Грозны, а 25 кастрычніка 1992 абраны старшынём мескае рады Грознага.

Пераход да Расеі. Змаганьне з чачэнцамі

рэдагаваць

Змаганьне з Дж. Дудаевым

рэдагаваць

У красавіку 1993 году перайшоў да праціўнікаў Дж. Дудаева. У 1994 годзе разам з начальнікам Надцерачнага раёну Чачэніі Умарам Аўтурханавым стварыў урад Чачэніі — Часовая рада Чачэнскай Рэспублікі. У верасьні 1994 году начальнікам войска ЧРЧР.

З пачаткам адкрытай вайны Ічкерыі й Расеі стаў ярым прыхільнікам Расеі. Са студзеня 1995 году — намесьнік начальніка расейскага ўраду па выкананьні Чачэнскай Рэспублікі. Вясной 1995 году стаў начальнікам места Грозны, а 1 лістапада 1995 — намесьнікам начальніка ўраду Чачэнскай Рэспублікі. Пасьля заканчэньня вайны быў вымушаны выехаць з Ічкерыі, бо яго маглі забіць за здраду Ічкерыі. У Расеі (куды ён ад’ехаў) Б. Гантамірава асудзілі за крадзеж скарбовых грошай.

З пачаткам вайны быў тэрмінова вызвалены з турмы. 12 лістапада 1999 году прызначаны старшынём Дзяржаўнай рады Чачэнскай Рэспублікі. Гэта быў часовы ўрад Чачэнскай Рэспублікі. Са сьнежня 1999 году па травень 2000 году — першы намесьнік прадстаўніка ўраду Расеі ў Чачэнскай Рэспубліцы. З 11 ліпеня 2000 году — першы намесьнік кіраўніка часовага ўраду Чачэнскай Рэспублікі, адначасова Б. Гантамірава прызначылі начальнікам места Грозны. З 20 чэрвеня 2001 па люты 2002 — галоўны наглядчык прадстаўніка прэзыдэнта Расеі на поўдні Расеі. З 7 лютага 2002 па 2 верасьня 2003 — намесьнік начальніка ўраду Чачэнскай Рэспублікі, міністар інфармацыі й друку Чачэнскай Рэспублікі.

Пасьля вайны

рэдагаваць

Цяпер жыве ў Валгаградзкае вобласьці, дзе займаецца земляробствам.