Ордэн мужнасьці
Ордэн мужнасьці (па-расейску: Орден Мужества) — дзяржаўная ўзнагарода Расейскай Фэдэрацыі. Заснаваны ўказам прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 2 сакавіка 1994 году № 442 «аб дзяржаўных узнагародах Расейскай Фэдэрацыі». Аўтар эскіза ўзнагароды — народны мастак Расейскай Фэдэрацыі Яўген Ухналёў.
Ордэн мужнасьці | ||
| ||
Краіна | ||
---|---|---|
Тып | ордэн і узнагарода за мужнасьць[d] | |
Дата заснаваньня | 2 сакавіка 1994 | |
Старэйшая ўзнагарода | ордэн Нахімава[d] | |
Малодшая ўзнагарода | ордэн «За вайсковыя заслугі»[d] |
Ордэнам ўзнагароджваюцца грамадзяне Расейскай Фэдэрацыі, якія праявілі самаадданасьць, мужнасьць і адвагу пры ахове грамадзкага парадку, у барацьбе са злачыннасьцю, пры выратаваньні людзей падчас стыхійных бедзтваў, пажараў, катастроф і іншых надзвычайных абставінаў, а таксама за сьмелыя і рашучыя дзеяньні, учыненыя пры выкананьні вайсковага, грамадзянскага або службовага абавязку ва ўмовах, спалучаных з рызыкай для жыцьця. Ва ўстаноўленых статутам узнагароды выпадках ордэнам Мужнасьці могуць быць узнагароджаны і замежныя грамадзяне.
Па стане на 2014—2015 гады колькасьць узнагароджаньняў ордэнам Мужнасьці перавысіла 100 тысячаў. Статутам ордэна дапускаюцца паўторныя ўзнагароджаньні; вядомыя трохразовыя і чатырохразовыя кавалеры ордэну.
Апісаньне
рэдагавацьАдзнака ордэну мужнасьці вырабляецца з срэбра і ўяўляе сабой роўнаканцовы крыж з закругленымі канцамі, рэльефным борцікам па краю і рэльефнымі прамянямі. У цэнтры крыжу зьмешчана рэльефная выява Дзяржаўнага гербу Расейскай Фэдэрацыі[1].
На адваротным баку адзанкі, па гарызанталі, разьмешчана рэльефная надпіс: «„МУЖЕСТВО“», выкананая стылізаванымі літарамі, а таксама нумар адзнакі ордэну. Па краю — рэльефны борцік. Адлегласьць паміж канцамі крыжа складае 40 мілімэтраў[1].
Знак ордэну пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай, муаравай стужкай чырвонага колеру з белымі палоскамі ўздоўж краёў. Шырыня стужкі складае 24 мілімэтра, шырыня палосак −2 мілімэтра[1].
Мініятурная копія адзнакі ордэну мужнасьці носіцца на калодцы. Адлегласьць паміж канцамі крыжа — 15,4 мілімэтры, вышыня калодкі ад вяршыні ніжняга кута да сярэдзіны верхняй боку — 19,2 мілімэтры, Даўжыня верхняй боку — 10 мілімэтраў, даўжыня кожнай з бакавых бакоў — 16 мілімэтраў, даўжыня кожнай з бакоў, якія ўтвараюць ніжні кут, — 10 мілімэтраў[1].
Пры нашэньні на форменнай вопратцы стужкі ордэну выкарыстоўваецца пляанка вышынёй 8 мм, Шырыня стужкі — 24 мілімэтры. На стужцы ордэна ў выглядзе разэткі мацуецца мініятурны малюнак адзнакі ордэну з мэталю серабрыстага колеру. Адлегласьць паміж канцамі крыжа складае 13 мілімэтраў. Дыямэтар разэткі — 15 мілімэтраў[1].
Узнагароджаньне
рэдагавацьЯк адзначае выданьне «Коммерсантъ Власть», ордэн Мужнасьці лічыцца «самым масавым ордэнам сучаснай Расеі»; выданьне падлічыла, на 2014 год колькасьць узнагароджаных ордэнам перавысіла 80 тысячаў[2]. На 2017 год, агульная колькасьць узнагароджаных пераўзыходзіла 100 тысячаў[3].
Асаблівых ільгот для кавалераў ордэну Мужнасьці заканадаўствам Расейскай Фэдэрацыі не прадугледжана. Вайскоўцам, узнагароджаным ордэнам Мужнасьці, пры звальненьні з арміі належыць аднаразовая дапамога ў памеры двух акладаў.
Першае ўзнагароджаньне ордэнам Мужнасьці адбылося 11 лістапада 1994 году. Указам прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына за мужнасьць і адвагу, праяўленыя пры выратаваньні людзей з борта цеплахода «Яхрома», які церпеў бедзтва ў Баранцавым моры былі ўзнагароджаны работнікі Нар’ян-Марскага аб’яднанага авіяатраду Архангельскага рэгіянальнага ўпраўленьня паветранага транспарту: намесьнік камандзіра лётнага атрада Валеры Астапчук і камандзір верталёту Валеры Афанасьеў[2][4].
Падчас расейскага ўварваньне ва Ўкраіну ў 2022 годзе, ордэнам Мужнасьці масава ўзнагароджвалі расейскіх вайскоўцаў, што загінулі пад час вайны[5][6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Апісаньне ордэну Мужнасьці Архіўная копія ад 30 ліпеня 2018 на Wayback Machine // Указ Президента РФ от 07.09.2010 N 1099 "О мерах по совершенствованию государственной наградной системы Российской Федерации" (вместе с "Положением о государственных наградах Российской Федерации", "Статутами орденов Российской Федерации, положениями о знаках отличия Российской Федерации, медалях Российской Федерации, почетных званиях Российской Федерации, описаниями названных государственных наград Российской Федерации и нагрудных знаков к почетным званиям Российской Федерации"). КонсультантПлюс. Праверана 2017-08-04 г. Архіўная копія ад 2021-11-28 г.
- ^ а б Все награды России, Коммерсантъ Власть, 3 сакавіка 2014
- ^ Путин посмертно наградил Чуркина Орденом Мужества. TJ (2017-02-21). Праверана 2018-08-01 г.
- ^ Указ Президента Российской Федерации от 11.11.1994 г. № 2081 «О награждении государственными наградами Российской Федерации». Сайт Президента России. Праверана 2018-08-01 г. Архіўная копія ад 2018-08-12 г.
- ^ Коков вручил ордена семьям 14 погибших в Украине, Кавказский Узел
- ^ Губернатор вручил ордена Мужества семьям погибших в спецоперации на Украине, 63.ru