Леча Бекмурзаевіч Дудаеў (нарадзіўся ў 1966 годзе ў Грозным, ЧІАССР, РСФСР, СССР) — чачэнскі вайсковы й грамадзкі дзяяч. Родзіч Джахара Дудаева (начальніка Ічкерыі). Удзельнічаў у першай і другой расейска-чачэнскіх войнах. Меў пасаду палкоўніка войскаў Ічкерыі. У 1982 годзе пасьля заканчэньня сярэдняй школы паступіў у Грозьненскае ВНУ ў інжэнэрны аддзел. Адначасова працаваў у нафтахімічнай прамысловасьці ЧІАССР. Пасьля заканчэньня ВНУ меў пасьведчаньне «інжынэр-мэханік».

Зорны час Лечы Дудаева рэдагаваць

Пасьля выбраньня Джахара Дудаева начальнікам чачэнскай дзяржавы стаў яго асабістым ахоўнікам. У 1992 годзе пасьля разгону Грозьненскай мескай рады стаў начальнікам места Грозны. Гэтую пасаду займаў да 2000 году калі яго зьняў Аслан Масхадаў.

Сьмерць Дж. Дудаева — канец зорнага часу Лечы Дудаева рэдагаваць

У 2000 годзе прыхільнікі А. Масхадава прымусілі пайсьці ў адстаўку Лечу Дудаева з пасады начальніка места Грозны.

Сьмерць рэдагаваць

Пад час выхаду з Грознага чачэнскага войска ў 2000 годзе Лечы Дудаеў памёр ад ранаў з-за падрыву на міне.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць