Більман (Пілеман, Піліман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Billmann
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Bilo + Mann
Іншыя формы
Варыянт(ы) Пілеман, Піліман
Вытворныя формы Білімін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Більман»

Паходжаньне

рэдагаваць

Біліман, пазьней Більман або Пілеман (Biliman, Billmann, Pielemann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова біл- (імёны ліцьвінаў Біліка, Білін, Більвін; германскія імёны Biliko, Bilin, Biliwin) паходзіць ад гоцкага *bili 'баявая сякера'[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Дзерман, Есьман, Мангерд; германскія імёны Derman, Esmann, Mangerðr) — ад германскага man 'чалавек'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Балътромеи Билмановичъ (1565 год)[4]; Войтехъ Матеевичъ Билмановичъ (1567 год)[5]; Bilmanowna (1671—1681 гады)[6]; Bilmony (1744 год)[7]; Jozef Bilman (1780—1795 гады)[8].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Балтрамей Більмановіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
  • Войцех Мацеевіч Більмановіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
  • Ганна, Рыгор, Канстантын, Стэфан, Вольга, Ян і Ігнаці Пілеманы (Pilemon) — уладальнікі гаспадарак у Дайлідаве каля Празарокаў на 1931 год[9]
  • Ігнаці, Канстантын і Стэфанія Піліманы (Pilimon) — уладальнікі гаспадарак ў Дайлідаве на 1931 год, у Старыне каля Плісы на 1933 год і ў Сахновічах каля Празарокаў на 1936 год[9]

Більманы гербу Трубы — літоўскі шляхецкі род[10] зь Віленскага ваяводзтва[11].

Більманы або Більміны гербу Порай — літоўскі шляхецкі род[12].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Більмоны.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 114.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 85.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  4. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 285.
  5. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 689.
  6. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 125.
  7. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  8. ^ Walkowiak J. Współczesne nazwiska Polaków o możliwej genezie litewskiej nieobecne w LPŽ, poświadczone w kartotece antroponimicznej LKI // Onomastica (Wrocław). T. 64, 2020. S. 214.
  9. ^ а б Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
  10. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
  11. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 95.
  12. ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. — Менск, 2007. С. 169, 525.