Більмоны

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Більмо́ны[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Гарачы. Уваходзяць у склад Лаздунскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Більмоны
лац. Bilmony
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Лаздунскі
Насельніцтва: 41 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231337
СААТА: 4229820021
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°59′28″ пн. ш. 25°56′17″ у. д. / 53.99111° пн. ш. 25.93806° у. д. / 53.99111; 25.93806Каардынаты: 53°59′28″ пн. ш. 25°56′17″ у. д. / 53.99111° пн. ш. 25.93806° у. д. / 53.99111; 25.93806
Більмоны на мапе Беларусі ±
Більмоны
Більмоны
Більмоны
Більмоны
Більмоны
Більмоны

Біліман або Більман (Biliman, Billmann) — імя германскага паходжаньня[2].

Гісторыя

рэдагаваць

У другой палове XIX стагодзьдзя вёска ў Лугамавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 35 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтку Юрацішкі Радкевіча. У 1897 годзе 71 жыхар, 49 дзесяцін зямлі. У 1909 годзе 10 двароў, 74 жыхары.

У 1921—1939 гадах вёска (13 двароў, 70 жыхароў) у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

3 12 кастрычніка 1940 году вёска (21 двор, 95 жыхароў), у Бачэшніцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну.

3 канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная немцамі.

3 1950 году ў калгасе «Новы сьвет», пазьней у калгасе імя С. М. Кірава. 3 16 ліпеня 1954 году ў Лаздунскім сельсавеце. 3 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 годзе 134 жыхары. У 1999 годзе 35 двароў, 75 жыхароў.

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 75 чалавекі
  • 2009 год — 41 чалавек[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 226.
  2. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 114.
  3. ^ Вынікі перапісу

Літаратура

рэдагаваць