Мэхмэд I (1389 — 26 траўня 1421) — султан Асманскай імпэрыі (14131421).

Мэхмэд I
Sultan Gazi Çelebi Mohammed Han - السلطان الغازي چلبي محمد خان.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1386,
Памёр 26 траўня 1421(1421-05-26)[1],
Пахаваны
Нашчадкі Мурад II і Кючук Мустафа[d]
Дынастыя дынастыя Асманаў[d]
Сужэнец Эмінэ Хатун[d]
Бацька Баязід I
Маці Дэўлет Хатун[d]
Подпіс Выява аўтографу

Пасьля паражэньня Асманскай імпэрыі ў бітве пад Анкарой, у якой заваёўнікі з Азіі на чале з Тамэрлянам, ушчэнт разьбілі асманскае войска і ўзялі ў палон тагачаснага султана Баязіда I, які ў сваю чаргу памёр у няволі ў 1403 г., імпэрыя паглынулася ў грамадзянскую вайну, якую вялі яго чатыры сына і якая доўжылася 10 гадоў. Пераможцам з гэтай вайны выйшаў Мэхмэд.

Кіраваньне Мэхмэда адзначылася мірам і спакоем. Ён склаў мірныя пагадненьні з Вэнэцыяй. Меў добрыя адносіны зь бізантыйскім імпэратарам. Меў талерантнасьць і разьвіваў літаратуру і паэзію.

Мэхмэд I памёр у 42 гады, пракіраваўшы імпэрыяй усяго толькі 8 гадоў. Ён быў пахаваны ў Бурсе, у маўзалеі побач з пышнай зялёнай мячэцьцю. Пераемнікам стальца стаў яго сын Мурад.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Mehmet I // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Мэхмэд Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў