Пліса (прыток Бабра)

рака ў Беларусі

Пліса́ — рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласьці і Крупскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Бабру (басэйн Дняпра). Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 179 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.

Рака
Пліса
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Раманаўка
Вусьце Бобр
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць і Менская вобласьць
Даўжыня 24 км
Плошча басэйну 179 км²
Нахіл воднай паверхні 1 ‰

Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Раманаўка Талачынскага раёну, вусьце ў межах вёскі Пліса Крупскага раёну[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 291

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 291