Мастацкая гімнастыка

Мастацкая гімнастыка — алімпійскі від спорту, якім у асноўным займаюцца жанчыны. Яго сутнасьць складаецца з выкананьня складаных гімнастычных практыкаваньняў пад музычны акампанэмэнт.

Практыкаваньне са стужкай

Мастацкая гімнастыка ўяўляе сабой спалучэньне балету, гімнастыкі, танцаў і тэатральнага відовішча. У час выступленьняў гімнасткі выкарыстоўваюць такія прадметы, як скакалка, мяч, стужка, абруч і булавы. Раней выступленьні паказваліся пад фартэпіяна, зараз часьцей за ўсё выкарыстоўваюць аркестравыя фанаграмы. Кожнае выступленьне павінна цягнуцца менш за 1,5 хвіліны.

Першыя спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы былі праведзеныя ў СССР у 1940 годзе. Першы чэмпіянат сьвету быў ў 1963 годзе ў Будапэшце. Рашэньне аб уключэньні спорту ў праграму Алімпійскіх гульняў было прынятая ў 1980 годзе, а першыя Алімпійскія гульні, у якіх была прадстаўленая мастацкая гімнастыка, прайшлі ў Лос-Анджэлесе ў 1984 годзе. Групавыя выступленьні былі ўключаны ў праграму ў 1996 годзе.

Хоць гэта пераважна жаночы спорт, у некаторых краінах яго пачалі практыкаваць мужчыны.