Уладзімер Навіцкі
Уладзімер Навіцкі (нар. 8 мая 1954, Берасьце) — беларускі спартовы журналіст, спартовы тэлекамэнтатар. Начальнік аддзела камэнтароў і падрыхтоўкі тэматычных праграм галоўнай дырэкцыі спартовага вяшчаньня Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі. Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь.
Уладзімер Навіцкі | |
Уладзімер Мікалаевіч Навіцкі | |
Дата нараджэньня | 8 траўня 1954 (70 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст |
Бацька | Мікалай Навіцкі |
Дзеці | Віталь Навіцкі[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў 1954 годзе ў Берасьці ў сям’і вайскоўца.
Адукацыя
рэдагавацьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «інжынэр-энэргетык». Пазьней — завочнае аддзяленьне факультэта журналістыкі БДУ (чырвоны дыплём).
Праца
рэдагавацьУ спартовую журналістыку трапіў дзякуючы лісту, які напісаў у дырэкцыю спартовых праграмаў. Пасьля гэтага Ўладзімера Навіцкага запрасілі працаваць на радыё, а праз тры гады даручылі весьці тэлерэпартаж. Каля году прапрацаваў пазаштатным карэспандэнтам у штотыднёвым радыёчасопісе «Спартыўная арбіта», рабіў матэрыялы самых розных жанраў. Пасьля выпрабавальнага тэрміну яму прапанавалі паспрабаваць свае сілы ў ролі камэнтатара. Спачатку хадзіў на стадыён «Дынама» з рэпарцёрам і за 15—20 хвілін да заканчэньня матча, седзячы на трыбуне, распавядаў пра тое, што адбываецца на полі. Пачаў працаваць на тэлебачаньні ў маі 1981 году, спачатку на пасадзе адміністратара[1]. У жніўні 1981 году правёў першы паўнавартасны рэпартаж пра матч чэмпіянату СССР «Дынама» (Менск) — «Пахтакор» (Ташкент). Некаторы час пісаў артыкулы для газэты «Прессбол» (нават у першым нумары газэты было некалькі яго матэрыялаў). Каля году супрацоўнічаў з газэтай «Знамя юности», дзе быў футбольным аглядальнікам. Асьвятляў практычна ўсе буйныя спартовыя мерапрыемствы з удзелам беларускіх спартоўцаў. Агулам каментаваў 10 алімпійскі гульняў
- 1990 — працаваў сярод шасьці савецкіх камэнтатараў на чэмпіянаце сьвету па футболе ў Італіі.
- 2002 — працаваў на зімовай алімпіядзе ў Солт-Лэйк Сіці.
- 2008 — працаваў на летняй алімпіядзе ў Пэкіне.
- 2010 — працаваў на зімовай алімпіядзе ў Ванкувэры.
- 2010 — чэмпіянат сьвету па хакеі ў Нямеччыне.
У 2007 годзе стаў заслужаным дзячом культуры Беларусі[2].
Сям’я
рэдагавацьЖанаты, сын працуе прэс-сакратаром у МНС.
Крылатыя фразы Навіцкага
рэдагавацьУ гэтым разьдзеле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Аўтар шэрагу ўсенародна любімых фразаў:
- «Моцна, але недакладна»
- «Над полем бліскаюць маланкі… Нашыя ідуць у наступ…»
- «Удар — бэлька!»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Культовый комментатор Владимир Новицкий ушел на пенсию (рас.). onliner.by (26 лістапада 2019).
- ^ Спортивный комментатор Владимир Новицкий стал заслуженным деятелем культуры (рас.). naviny.by. Архіўная копія ад 7 лістапада 2009 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Інтэвію з Навіцкім у газэце «Спартыўная панарама»
- Радзивон, Д. Владимир Новицкий: "Я простой комментатор своей страны, своего народа" [Інтэрвію з Навіцкім] / Д. Радзивон, Ю. Дешук // 7 дней: газэта. — 2006. — № 27.
- Інтэрвію з Навіцкім на сайце Ultra-Music
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |