Фігу́рнае ката́ньне — канькабежны від спорту, які адносіцца да складанакаардынацыйных відаў спорту. Асноўная ідэя складаецца ў перасоўваньні спартоўца ці пары спартоўцаў на каньках па лёдзе са зьменамі кірунку сьлізгаценьня й выкананьнем дадатковых элемэнтаў (кручэньнем, скачкамі, камбінацыяў крокаў, падтрымак і інш.) пад музыку.

Парнае фігурнае катаньне

Фігурнае катаньне як асобны від спорту сфармавалася ў 1860-х і ў 1871 годзе было прызнанае на I Кангрэсе канькабежцаў. Першыя спаборніцтвы адбыліся ў Вене ў 1882 годзе сярод мужчынаў фігурыстаў.

У 1908 і 1920 гадах спаборніцтвы па фігурным катаньні прайшлі на летніх Алімпійскіх гульнях. Трэба адзначыць, што фігурнае катаньне першы зь зімовых відаў спорту, які трапіў у алімпійскую праграму. З 1924 году фігурнае катаньне нязьменна ўваходзіць у праграму зімовых Алімпійскіх гульняў.

З 1986 году й па цяперашні час афіцыйныя міжнародныя спаборніцтвы па фігурным катаньні, такія як чэмпіянат сьвету, чэмпіянат Эўропы, чэмпіянат Чатырох кантынэнтаў і іншыя праходзяць пад эгідай Міжнароднага зьвязу канькабежцаў.

У фігурным катаньні вылучаюць 5 дысцыплінаў: мужчынскае адзіночнае катаньне, жаночае адзіночнае катаньне, парнае фігурнае катаньне, спартыўныя танцы й групавое сынхроннае катаньне. Групавое сынхроннае катаньне пакуль ня ўключанае ў праграму афіцыйных спаборніцтваў, па дадзеным відзе фігурнага катаньня праходзіць асобны чэмпіянат сьвету па сынхронным катаньні на каньках.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Фігурнае катаньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў