Барэйка (Барэка, Барык, Парэйка, Парык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Bareke
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Baro + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Барэка, Барык, Парэйка, Парык
Вытворныя формы Бірэйка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Барэйка»

Паходжаньне

рэдагаваць

Барака, пазьней Барыка або Барэка (Barocho, Baricke[1], Bareke[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[5]. Такім парадкам, імя Барэйка азначае «дзіця»[4].

У Прусіі бытавала імя Барэйка (Барыка, Барка): Bareyke (1360 год)[6], Barike (1397 год)[7], Barcke (1399 год)[7]. У 1571 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Joachimus Borcke, Nobilis Prutenicus[8].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Паракевіч (Parakiewicz) і Парэйка (Parejko)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Waissil Boreiken son[10], Wayssel, filius Boreyken[11] (12 кастрычніка 1398 году); Strigiwil Boreiconis 18 студзеня 1401 году)[12]; Васили Бореикович[13]; отъ князь своихъ, Ямонта да Василей Борійковъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[14]; князя Ямонта да Василія Борейкова… князя Ямонта да Василья Борекова (Сафійскі першы летапіс)[15]; domina Olechnowa una cum sorore sua nomine Edv[igi] patrem suum Petrum alias Boreyko cum uxore sua Anna (1428—1475 гады)[16]; Пацъка Борейковича (19 лютага 1541 году)[17]; Michno Baryk (1561 год)[18]; бояромъ высоцкимъ Остафью Борейку (13 лютага 1561 году)[19]; Woithek Poreiko… Woicziech Poreiko (1563 год)[20]; Parejko (1565 год)[21]; Олешко Борейко (1566 год)[22]; з Борейкового дворца (19 лютага 1566 году)[23]; учтивого Богъдана Ворейковича (30 ліпеня 1578 году)[24]; против опатръного Богъдана Борейковича, лавника места гсдрьского Могилевского (14 лістапада 1578 году)[25]; мещанъ нашихъ Пиньскихъ Борыковичовъ (5 ліпеня 1586 году)[26]; s panem Piotrem Boreyką (1621 год)[27]; z Łaszkiem Borykowiczem… Łaszko Boreykowicz (1638 год)[28]; Stas Parykowicz (1641 год)[29]; Барикъ Оливьченъко (1649 год)[30]; Sidor Boreyko (7 студзеня 1715 году)[31].

Носьбіты

рэдагаваць

З XV ст. прыдомкам Барэйка карыстаўся літоўскі шляхецкі род Ходзькаў гербу Касьцеша[34].

Барэйкі (Borejko) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[35].

Барэйкі (Borejko) гербу Ястрабец — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[36].

Барэйкі-Місевічы[37] і Барэйкі-Хадкевічы[38] — літоўскія шляхецкія роды.

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Барэйкі (Борейки) каля Высокага Двара[39].

На 1901 год існавала вёска Барыкі ў Мглінскім павеце Чарнігаўскай губэрні[40].

На 1904 год існавалі вёскі з назвай Баркі ў Красьнянскім і Парэцкім паветах Смаленскай губэрні[41].

На 1906 год існавала вёска Барэйкіна ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[42].

На 1909 год існаваў хутар Борыкава (Барыкава) у Бабруйскім павеце Менскай губэрні[43].

Назву Барэйкі маюць вёскі на гістарычных Амсьціслаўшчыне, Ашмяншчыне і Полаччыне, назву Барэйкаўшчына — на гістарычных Ашмяншчыне і Віленшчыне.

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 100.
  2. ^ Brons B. Friesische Namen und Mitteilungen darüber. — Emden, 1877. S. 28.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 246.
  4. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  6. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 492.
  7. ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 17.
  8. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 50.
  9. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 246.
  10. ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
  11. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 225.
  12. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37.
  13. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 216.
  14. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 101.
  15. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 247.
  16. ^ Rowell S. C. Winning the Living by Remembering the Dead? Franciscan Tactics and Social Change in 15th century Vilnius // Tarp istorijos ir būtovės. Studijos prof. E. Gudavičiaus 70-mečiui. Vilnius, 1999. P. 177.
  17. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 229 (10) (1540—1541). — Vilnius, 2003. P. 135.
  18. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 48.
  19. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 254 (40) (1559—1563). — Vilnius, 2015. P. 173.
  20. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 439.
  21. ^ Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. 6, cz. 3: Podlasie (województwo). — Warszawa, 1910. S. 234.
  22. ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 384.
  23. ^ Klovas M., Meilus T. Vilniaus magistratui pavaldžių vakarinių priemiesčių ir palivarkų 1566 m. pagalvės ir 1596 m. nekilnojamojo turto laikytojų mokesčių mokėtojų sąrašai // Lietuvos istorijos metraštis. 2015/1. P. 181.
  24. ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 13.
  25. ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 113.
  26. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 3. — СПб., 1848. С. 310.
  27. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 47.
  28. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 129, 137.
  29. ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 172.
  30. ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 133.
  31. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1711—1715 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  32. ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 204.
  33. ^ Яўген Анішчанка, Попис шляхты Полоцкого воеводства 30.09.1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 19 жніўня 2015 г.
  34. ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 19.
  35. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 139.
  36. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 236.
  37. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
  38. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Х, Згуртаваньне беларускай шляхты
  39. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 34.
  40. ^ Список населенных мест Черниговской губернии, имеющих не менее 10 жителей, по данным за 1901 год. — Чернигов, 1902. С. 12.
  41. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 262, 292.
  42. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 389.
  43. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 13.