Васіль Барэйкавіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік смаленскі (перад 1399).

Васіль Барэйкавіч
Асабістыя зьвесткі
Бацькі Барэйка

Імя рэдагаваць

Асноўны артыкул: Барэйка

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -бар- паходзіць ад гоцкага гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіцё' (літаральна — «народжаны»)[1]. Такім парадкам, імя Барэйка азначае «дзіця» і адпавядае старажытнаму германскаму імю Barocho[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Waissil Boreiken son[3], Wayssel filius Boreyken[4] (12 кастрычніка 1398 году); Васили Бореикович[5]; отъ князь своихъ, Ямонта да Василей Борійковъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[6]; князя Ямонта да Василія Борейкова… князя Ямонта да Василья Борекова (Сафійскі першы летапіс)[7].

Біяграфія рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Барэйкі. Меў брата Стрыгівіла (Strigiwil Boreiconis[8]), які ўпамінаецца толькі ў акце Віленска-Радамскай уніі (1401 год).

У канцы XIV ст. вялікі князь Вітаўт прызначыў яго разам з князем Ямантам сваім намесьнікам у Смаленску, а таксама дасылаў ваяваць супраць Карыбута Альгердавіча. Выступаў як сьведка ў Салінскай умове (1398 год).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  3. ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
  4. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 226.
  5. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 216.
  6. ^ С. 101.
  7. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 247.
  8. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37.

Літаратура рэдагаваць

  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4