Барыс Колкер
Барыс Рыгоравіч Колкер (па-расейску: Колкер Борис Григорьевич, па-ангельску: Boris Kolker, на эспэранта: Boris Kolker; нарадзіўся 15 ліпеня 1939 году, Тыраспаль Малдаўская ССР) — савецкі эспэрантоляг, выкладчык моваў і перакладчык. Аўтар некалькіх падручнікаў мовы эспэранта розных узроўняў.
Барыс Колкер | |
рас. Борис Григорьевич Колкер | |
Барыс Колкер | |
Род дзейнасьці | мовазнаўства, эспэранталёгія |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 ліпеня 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэньня | Тыраспаль, Малдаўская ССР |
Месца вучобы | |
Занятак | пісьменьнік, перакладнік, эспэрантыст, эсперантолаг, настаўнік |
Навуковая сфэра | эспэранталёгія[d], эспэранта, lectorship[d][1] і пераклад[1] |
Сябра ў | Акадэмія эсперанта[d], Саюз эсперантыстаў савецкіх рэспублік[d], Сусветная арганізацыя эсперанта[d], Літаратурная акадэмія эсперанта[d], Савецкі эспэрантысцкі моладзевы рух, Soviet Esperantist association[d], Russian Esperantist Union[d], Сусветная моладзевая арганізацыя эсперантыстаў[d], Q12349310? і International League of Esperanto Teachers[d] |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьБарыс Колкер нарадзіўся 15 ліпеня 1939 году ў горадзе Тыраспалі Малдаўскае ССР. У 1944—1965 пражываў у Кішынёве. У 1965—1993 пражываў у Бірску й Уфе, Башкірскае ССР. З 1993 году пражывае ў Кліўлэндзе, штат Агаё, ЗША.
У 1962 годзе скончыў Кішынёўскі ўнівэрсэтэт па спэцыяльнасьці «расейская мова, літаратура й француская мова». У 1985 абараніў у Інстытуце мовазнаўства АН СССР кандыдацкую дысэртацыю па агульным мовазнаўстве на тэму «Унёсак расейскае мовы ў фармаваньне й разьвіцьцё эспэранта».
Працаваў бібліёграфам Рэспубліканскае бібліятэкі імя Крупскае ў Кішынёве, старэйшым выкладчыкам факультэту замежных моваў Бірскага пэдагагічнага інстытута й Башкірскага педагагічнага інстытута, перакладчыкам Уфімскага авіяцыйнага інстытута, перакладчыкам з адмыслоўцамі францускае аўтамабілебудаўнічае кампаніі «Рэно» на Ўфімскім маторным заводзе, старэйшым навуковым супрацоўнікам і кіраўніком бюро перакладаў інстытуце нафтапрамысловае геафізікі. У Кліўлэндзе працаваў офіс-мэнэджарам кампаніі Magic Micro Computers і няштатным перакладчыкам.
Прылучыўся да эспэранта ў 1957 годзе. Аўтар трох падручнікаў эспэранта для розных узроўняў, артыкулаў па інтэрлінгвістыцы й рэцэнзіяў. Чалец Акадэміі эспэранта. Ганаровы чалец Сусьветнае асацыяцыі эспэрантыстаў (Universala Esperanto Asocio, UEA). Чалец Літаратурнае акадэміі эспэранта(eo). Адзін з рэдактараў часопісу на эспэранта Монато. На працягу двух дзесяцігодзьдзяў вёў у Расеі масавыя завочныя курсы эспэранта, якія скончыла амаль 900 чалавек. У наш час вядзе ў інтэрнэце курсы падвышэньня кваліфікацыі эспэрантыстаў(eo).
Барыс Колкер быў сузаснавальнікам і адным з кіраўнікоў Савецкага моладзевага руху эспэрантыстаў (Sovetia Esperantista Junulara Movado, SEJM), Уфімскага клюбу эспэранта, Асацыяцыі савецкіх эспэрантыстаў (Asocio de Sovetiaj Esperantistoj, ASE), Саюзу эспэрантыстаў савецкіх рэспублікаў (Sovetrespublikara Esperantista Unio, SEU), Расейскага саюзу эспэрантыстаў (Rusia Esperantista Unio, REU), упаўнаважаным па пытаньнях навучаньня эспэранта ў СССР і Расеі, чальцом камітэту Сусьветнае моладзевае арганізацыі эспэрантыстаў (Tutmonda Esperantista Junulara Organizo, TEJO), чальцом (з 1959 году), чальцом камітэту й галоўным упаўнаважаным у СССР (ĉefdelegito) Сусьветнае асацыяцыі эспэрантыстаў (Universala Esperanto Asocio, UEA), віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднае іспытнае камісіі эспэранта. Выступаў з дакладамі на шматлікіх Сусьветных кангрэсах эспэрантыстаў (пачынальна з 48-го кангрэсу ў 1963 годзе ў Сафіі), каардынаваў тэму 85-го Кангрэсу ў Тэль-Авіве ў 2000 годзе.
Асноўныя працы
рэдагавацьПадручнікі эспэранта
рэдагаваць- Міжнародная мова эспэранта. Поўны падручнік.
- Падручнік мовы эспэранта. Асноўны курс.
- Эспэранта за 16 дзён. Экспрэс-курс.
- Міжнародная мова эспэранта: поўны падручнік (2-е выданьне).
Слоўнік
рэдагаваць- Б. Колкер. Эспэранта-расейскі слоўнік: каля 3000 словаў. — Масква: Імпэто, 1993. — 53 з. ISBN 5-7161-0002-3.
Артыкулы
рэдагаваць- Ĉefaj strukturaj principoj de Esperanto. — En: La arto labori kune. Festlibro por Humphrey Tonkin. Rotterdam: UEA, 2010.
- Enigmoj de Ludoviko Zamenhof
- NIA Vilnjuso kaj ILIA Jerusalemo kopio en la retejo
- Interlingvistiko kaj interlingvistikaj esploroj en Sovetunio. — En: Esperanto: la internacia lingvo — sciencaj aspektoj; (Berlin: Kulturligo de GDR, Centra Laborrondo Esperanto, 1979. — 237 p.) p. 74 — 78.
- Kontribuo de la rusa lingvo al la verba sistemo de Esperanto. — En: Serta gratulatoria in honorem Juan Régulo: II Esperantismo; (La Laguna: Universidad de La Laguna, 1987. — 766 p.) p. 315 — 325.
- Унёсак расейскае мовы ў структуру эспэранта — En: Interlinguistica Tartuensis, 3; (Тарту: Тартускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт, 1984. — 182 p.) p. 74 — 108
- Унёсак расейскае мовы ў лексыку эспэранта — En: Interlinguistica Tartuensis, 5; (Тарту: Тартускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт, 1988. — 183 p.) p. 74 — 91
- Pri «Vojaĝo» por la legantoj de «Komencanto»., Komencanto, 2003 (n-ro 3)
- Lasta artikolo de L. L. Zamenhof pri judaj temoj, Israela Esperantisto, julio 2004 (n-ro 140)
- Вольная эміграцыя з СССР падрыхтавана ў Кліўлэндзе (рас.)
- Папраўка, якая зьмяніла наш лёс. (копія тут: [1] (рас.))
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьІнтэрвію:
- Інтэрвію Ігару Млынару ў газэце Малдаўскія ведамасьці, 2008, 24 кастрычніка.(недаступная спасылка) (рас.)
- Інтэрвію Лілеі Габрафікавай ў газэце Весткі-Башкірыя, 2008, 5 сакавіка.
- 50 гадоў у Эсперантиде. — Інтэрвію, якое правяла Ліна Чэн для Пекінскага радыё 30-го лістапада 2007 г.
- Ne batali kontraŭ, sed labori por. — Intervjuo okaze de 65-jariĝo de Boris Kolker (Intervjuintoj: Viktoro Aroloviĉ kaj Garik Kokolija.) — Rusia Esperanto-Gazeto (REGo), 2004, junio, No 3. (рас.)
- Pri la historio kaj verkado de la libro, sekretoj de bona klubvivo kaj pri liaj instruistaj spertoj. (Intervjuinto: Katalin Kováts.) — Internacia Pedagogia Revuo, 2002, No 3.
- Fiera pri sia Esperanto-lando. (Intervjuinto: Doron Modan.) — Israela esperantisto, 2002, decembro, No 137, p. 25-27. Represita en «Esperanto», 2003, Februaro, No 2.
- Komenco bona — laboro duona. Intervjuo okaze de la Zamenhof-bankedo en Chicago en decembro, 1997. (Intervjuinto: Andrej Kolganov.)
Выкарыстаньне падручніка ў дыстанцыйнай адукацыі:
- ^ а б Kolker, Boris Grigor‘jevič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі