Савецкі эспэрантысцкі моладзевы рух

Савецкі эспэрантысцкі моладзевы рух (на эспэранта: Sovetia Esperantista Junulara Movado, SEJM) — моладзевая арганізацыя эспэрантыстаў Савецкага Саюзу (1965—1979). Ня мела афіцыйнага статусу.

Савецкі эспэрантысцкі моладзевы рух
эсп. Sovetia Esperantista Junulara Movado
Дата ўтварэньня 1966
Дата спыненьня існаваньня 1979
Тып эспэранта-арґанізацыя
Месцазнаходжаньне Сьцяг СССР СССР
Афіцыйныя мовы эспэранта, расейская
Заснавальнікі Анатоль Ганчароў, Барыс Колкер і Уладзімер Самадай

Перадумовы стварэньня SEJM

рэдагаваць

Цікавасьць да вывучэньня эспэранта ў СССР пачала пашырацца на тле працэсаў абмежаванае дэмакратызацыі грамадзкага жыцьця, што павольна разгортвалася ў другой палове 1950-х. У Маскве ды Ленінградзе зьяўляюцца перышя эспэранта-клюбы. У 1957 годзе на VI Сусьветны фэст моладзі і студэнтаў прыехала ля 240 замежных эспэрантыстаў. З 1959 року ў Прыбалтыйскіх рэспубліках ладзяць рэґулярныя эспэранта-табары.

Стварэньне й дзейнасьць SEJM

рэдагаваць

Сярэдзіна 1950-х ды пачатах 1960-х рокаў характарызуецца ўзмоцненым вывучэньнем эспэранта студэнтамі й старшаклясьнікамі. Моладзь вывучала эспэранта самастойна, бо праз рэпрэсіі й вайны зьнікла цэлая плеяда актыўных і дзейных эспэрантыстаў. Асноўная маса моладзі вывучала эспэранта па падручніках, якія захоўваліся ў сельскіх, вясковых, школьных, мескіх і вобласных бібліятэках. Гэта моладзь стварала гурткі эспэранта пры клюбах інтэрнацыянальнага сяброўства (КІС). На пачатку 1960-х рокаў у СССР існавала ля двох дзясяткаў эспэранта-клюбаў, але не было жаднае старшыні галоўнае арґанізацыі, пад крылом якое моладзі маглі б працаваць на карысьць эспэранта.

У 1965 році была створаная арґанізацыя пад назваю Савецкі эспэрантысцкі моладзевы рух. У 1967—1969 роках SEJM як арґанізацыя ўзмацнела, пашырылася, вырасла як якасна, так і колькасна.

У 1968 годзе ў дзейнасьць эспэранта-клюбаў было ўкаранёнае наваўвядзеньне — сацзмаганьне. У сацзмаганьні ўлічваліся такія фактары:

  • колькасьць эспэрантыстаў, што ўдзельнічалі ў розных сустрэчах;
  • колькасьць апублікаваных артыкулаў пра эспэранта ў савецкай прэсе;
  • колькасьць справаздачаў пра эспэранта для неэспэрантыстаў;
  • колькасьць слухачоў гэтых справаздачаў;
  • колькасьць карэспандэнцкіх сувязяў з замежнымі эспэрантыстамі;
  • колькасьць краінаў, зь якімі ліставаліся савецкія эспэрантысты;
  • колькасьць тых, хто скончыў курсы эспэранта;
  • колькасьць тых, хто падпісаўся на эспэранта часопісы і ґазэты;
  • колькасьць розных вечарынаў, экскурсіяў, арґанізаваных у клюбах SEJM.

У 1968 годзе SEJM меў 10 аддзелаў і службаў:

  1. карэспандэнцкая служба,
  2. маґнітафонная служба,
  3. аддзел культуры,
  4. перакладчая служба,
  5. літаратурны аддзел,
  6. навукова-тэхнічны аддзел,
  7. тэрміналяґічны аддзел,
  8. інтэрлінґвістычны аддзел,
  9. фота-служба,
  10. мэтадычны аддзел.

Некалькі рокаў выходзіў таксама аматарскі часопіс SEJM.

У 1969 годзе зьявіліся «Статут SEJM» ды «Рашэньне SEJM».

У 1967 годзе эспэранта-табары былі падзеленыя на Балтыйскі ды Моладзевы.

Прза сталы рос колькасьці эспэрантыстаў па ўсім СССР у 1977 годзе было вырашана правесьці раўналежна два эспэранта-табары для моладзі — для заходняе й усходняе часткаў краіны.

Табліца колькасьці эспэранта-клюбаў, што дзеялі ў рокі існаваньня сэйму

1965 1966 1967 1968 1969 1970 1971 1972 1973 1974 1975 1976 1977 1978 1979
18 - 51 55 37 25 33 30 37 40 43 46 44 44 44

Ліквідацыя SEJM

рэдагаваць

Напаўлеґальная дзейнасьць SEJM выклікала зьяву «цыркулярнага ліста» з ЦК КПСС, у якім ішло пра стварэньне ў СССР эспэранта-арґанізацыі ў маштабах краіны.

27 студзень 1978 року ЗРТС, ЦК УЛКСМ і УЦРПС прынялі супольнае рашэньне «Пра стварэньне Асацыяцыі савецкіх эспэрантыстаў».

14 сакавіка 1979 року ў Маскве адбылася ўстаноўчая канфэрэнцыя Асацыяцыі савецкіх эспэрантыстаў. Заснавальнікамі сталі тры арґанізацыі: ЦК ВЛКСМ, СРТД і ВЦРПС.

Улетку 1979 року была зладжаная апошняя канфэрэнцыя SEJM, удзельнікі якое прыйшлі да высновы, што супольнасьць ужо ня можа існаваць па шэраге прычынаў, сярод якіх найгалоўнейшымі ё:

  • SEJM ня ё афіцыйнаю арґанізацыяю і ня мае права існаваць, бо раўналежна дзее новаствораная афіцыйная арґанізацыя;
  • выдавецкая справа ў СССР дазвалялася толькі тады, калі выданьні былі зарэґістраваныя па законе, таму друкаваныя орґаны SEJM, якія размнажаліся пазапраўна, ня мелі права на жыцьцё. Пагатоў што праз спыненьне фінансовае дзейнасьці спынялася й выдавецкая дзейнасьць.

Большасьцю галасоў было прынятае рашэньне пра самароспуск, а актывісты SEJM мелі перайсьці да працы ў Асацыяцыі савецкіх эспэрантыстаў, яе філіялах ды камітэтах.

Моладзевы эспэранта-рух быў адроджаны ў сьнежні 1988 року. У арґанізацыі прадугледжвалася індывідуальнае сяброўства. SEJM-2 меў 36 дзейных чальцоў, некалькі кандыдатаў і падтрымальнікаў. Маладыя актывісты ўзначальвалі дзейныя эспэранта-клюбы, былі рэдактарамі друкаваных орґанаў, удзельнічалі ў кіраўніцтве рэґіянальных і нацыянальных эспэранта-арґанізацыяў. Прэзыдыум складаўся з 5 чальцоў камітэту.

Існавалі ўласныя друкаваныя орґаны. Сустрэчы: шторочная канфэрэнцыя, моладзевы табар ды сэмінары.

Да ініцыятываў SEJM-2 ставяцца стварэньне ў 1989 годзе «Гасьцявое сеткі SEJM» якая ў 1990 годзе мела 41 адрэсу ў 35 населеных пунктах СССР.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць