Старынкі (Койданаўскі раён)

вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Стары́нкі[1] — вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 10 км ад Койданава, 48 км ад Менску, 12 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Старынкі
трансьліт. Starynki
Дата заснаваньня: XV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Бараўскі
Вышыня: 232 м н. у. м.
Насельніцтва: 163 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовы індэкс: 222737
СААТА: 6222804098
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°44′2″ пн. ш. 26°59′45″ у. д. / 53.73389° пн. ш. 26.99583° у. д. / 53.73389; 26.99583Каардынаты: 53°44′2″ пн. ш. 26°59′45″ у. д. / 53.73389° пн. ш. 26.99583° у. д. / 53.73389; 26.99583
Старынкі на мапе Беларусі ±
Старынкі
Старынкі
Старынкі
Старынкі
Старынкі
Старынкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома з XV стагодзьдзя. 3 1483 г. у складзе ВКЛ. 3 1588 г. цэнтар Старынкаўскай воласьці Менскага ваяводзтва. Маёнтак, сажалкі, млын, карчма. 3 1793 г. у Велікасельскай воласьці Менскага павету. У 1836 г. пабудаваны касьцёл. У 1868 г. адкрыта царкоўна-прыходзкая школа, вучыліся 30 хлопчыкаў. У 1886 г. 48 двароў, 480 жыхароў, праваслаўная царква, школа, вадзяны млын, вінакурны завод. У 1897 г. 484 жыхары. У 1909 г. вёска Старынкі, 48 двароў, 481 жыхар, маёнтак Старынкі, 1 двор, 64 жыхары. Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Да 30 кастрычніка 2009 году — цэнтар Старынкаўскага сельсавету. 30 кастрычніка 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Старынкаўскага ў Бараўскі сельсавет[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 185
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)

Літаратура

рэдагаваць