Бараўскі нацыянальны польскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Койданаўскім раёне БССР

Бараўскі́ нацыяна́льны по́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Баравое.

Бараўскі нацыянальны польскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Баравое
Дата ўтварэньня 23 сакавіка 1932
Дата скасаваньня 14 траўня 1935
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны Бараўскі сельсавет у складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі. 15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 23 сакавіка 1932 году сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 14 траўня 1936 году сельсавет пераўтвораны ў беларускі.

Населеныя пункты

рэдагаваць

в. Андрыеўшчына, в. Бакінава, в. Баравое, в. Вішнёўка, в. Воўка, в. Грыцкаўшчына, в. Журавінка, в. Касілавічы, Косьцевічы, Кулікі, в. Лучыцы, пас. Лучыцы, в. Новая Рудзіца, в. Паланевічы, в. Папкі, в. Петрашэвічы, в. Пяняка, в. Садкаўшчына, в. Старая Рудзіца, в. Тур’якава, в. Шабунеўка, в. Янава.

Літаратура

рэдагаваць

Нацыянальныя польскія сельсаветы БССР