Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2008 году
Выбары прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі — 2008 4 лістапада 2008 году. Гэта будуць 56-ыя пасьлядоўныя выбары прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта ЗША на чатырохгадовы тэрмін. Яны супадаюць з выбарамі ў сэнат, выбарамі ў палату прадстаўнікоў і з выбарамі губэрнатараў. Падлік галасоў выбарнікаў, як і на выбарах 2004 году, грунтаваўся на перапісе насельніцтва, праведзеным у 2000 годзе. Абраны прэзыдэнт і абраны віцэ-прэзыдэнт, як мяркуецца, уступяць на пасаду 20 студзеня 2009 году.
Для вылучэньня ад парлямэнцкіх партыяў неабходна мінуць праймэрыз і набраць большасьць галасоў дэлегатаў выніковага зьезду партыі: у дэмакратаў — 2025 галасоў, у рэспубліканцаў — 1191.
Кандыдаты
рэдагавацьКандыдаты ад дэмакратычнай партыі
рэдагавацьКандыдат | Штат | Галасоў | Перамогаў у штатах | Кампанія |
---|---|---|---|---|
Барак Абама | Іліной | 2072 | 28 | стаў адзіным кандыдатам |
Гілары Клінтан | Нью-Ёрк | 1916 | 17 | зьнялася 7 чэрвеня |
Джон Эдвардс | Паўночная Караліна | 13 | 0 | зьняўся 30 студзеня |
Майк Грэйвэл | Аляска | 0 | 0 | зьняўся 3 красавіка |
Біл Рычардсан | Нью-Мэксыка | 0 | 0 | зьняўся 10 студзеня |
Джо Байдэн | Дэлавэр | 0 | 0 | зьняўся 3 студзеня |
Крыстафэр Дод | Канэктыкут | 0 | 0 | зьняўся 3 студзеня |
Дэніс Кусініч | Агаё | 0 | 0 | зьняўся 23 студзеня |
Па выніках праймэрыз Абама стаў адзіным кандыдатам ад дэмакратаў на гэтых выбарах, атрымаўшы падтрымку больш 2025 неабходных дэлегатаў.
Кандыдаты ад рэспубліканскай партыі
рэдагавацьКандыдат | Штат | Галасоў | Перамогаў у штатах | Кампанія |
---|---|---|---|---|
Джон Макейн | Арызона | 1331 | 24 | стаў адзіным кандыдатам |
Міт Ромні | Масачусэтс | 255 | 11 | зьняўся 7 лютага |
Майк Хакабі | Арканзас | 267 | 8 | зьняўся 4 сакавіка |
Рон Пол | Тэхас | 21 | 0 | зьняўся |
Рудзі Джуліяні | Нью-Ёрк | 0 | 0 | зьняўся 30 студзеня |
Алан Кэес | Мэрылэнд | 0 | 0 | зьняўся |
Данкэн Гантэр | Каліфорнія | 0 | 0 | зьняўся 19 студзеня |
Фрэд Томпсан | Тэнэсі | 0 | 0 | зьняўся 22 студзеня |
Том Танкрэда | Каларада | 0 | 0 | зьняўся 20 сьнежня 2007 году |
Джон Макейн стаў кандыдатам ад рэспубліканцаў на гэтых выбарах, атрымаўшы пасьля праймэрыз 4 сакавіка 62,7% галасоў дэлегатаў зьезду. Па выніках праймэрыз Макейн заручыўся падтрымкай 1331 дэлегатаў зьезду, Майк Хакабі — 267, Рон Пол — 21. Міт Ромні на момант выхаду яго з кампаніі меў 255 галасоў. Для перамогі на зьезьдзе неабходна атрымаць падтрымку 1191 дэлегата.
Кандыдаты ад «трэціх партыяў» і самавылучэнцы
рэдагавацьКандыдатам ад Сацыялістычнай партыі ЗША стаў Браян Мур. 26 красавіка 2008 году Канстытуцыйная партыя ЗША на сваім зьезьдзе высунула Чака Бэлдўіна кандыдатам на пост прэзыдэнта ЗША. Кандыдатаў ад партыі «Зялёных», Лібэртарыянскай партыі ЗША і Рэфармісцкай партыі ЗША вызначаць зьезды гэтых партыяў увесну—ўлетку гэтага году.
Пакуль што вядомыя імёны 3-х незалежных кандыдатаў на пост прэзыдэнта ЗША. Гэта Ральф Нэйдэр, вядомы адвакат і ўдзельнік прэзыдэнцкіх кампаніяў 1992—2004 гадоў, Джонатан Шарклі, баксэр і рэстлер і Франк Мур, амэрыканскі артыст. На выбарах 2000 году менавіта Нэйдэр забясьпечыў перамогу рэспубліканцаў, забраўшы патрэбныя галасы дэмакратычных выбарнікаў у Флорыдзе і пазбавіўшы тым самым перамогі кандыдата ад дэмакратаў Альбэрта Гора.
Падзеі
рэдагаваць- 3 студзеня 2008: пачатак праймэрыз. Першыя праймэрыз мінулі ў Аёве. На іх перамаглі ў рэспубліканцаў — Джон Макейн, у дэмакратаў — Барак Абама.
- 26 студзеня 2008: у дэмакратаў прайшлі ўжо 5 праймэрыз. На гэты момант Абама мае 63 галасы дэлегатаў зьезду, Клінтан — 48.
- 29 студзеня 2008: мінулі чарговыя, восьмыя па ліку, праймэрыз у рэспубліканцаў. Джон Макейн на гэты момант мае 95 галасоў зьезду, Міт Ромні — 65, Майк Хакабі — 27.
- 30 студзеня 2008: Джон Эдвардз абвясьціў аб завяршэньні сваёй кампаніі ў дэмакратаў.
- 30 студзеня 2008: Рудзі Джуліяні абвясьціў аб завяршэньні сваёй кампаніі ў рэспубліканцаў.
- 5 лютага 2008: супэраўторак. Праймэрыз прайшлі ў 22 штатах у дэмакратаў і ў 19 штатах у рэспубліканцаў.
- 7 лютага 2008: Міт Ромні абвясьціў аб завяршэньні сваёй кампаніі ў рэспубліканцаў.
- 4 сакавіка 2008: адзіным кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі стаў Джон Макейн, набраўшы неабходную колькасьць галасоў дэлегатаў зьезду. Майк Хакабі зьняў сваю кандыдатуру з выбараў.
- 3 чэрвеня 2008: адзіным кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі стаў Барак Абама, набраўшы неабходную колькасьць галасоў дэлегатаў зьезду.
- 7 чэрвеня 2008: Гілары Клінтан абвясьціла аб завяршэньні сваёй кампаніі ў дэмакратаў.
- 27 жніўня 2008: стала вядома, што Джон Макейн абыйшоў Барака Абаму па колькасьці галасоў.
- 24 верасьня 2008: па паведамленьні The Washington Post Барак Абама апярэджвае Джона Макейна на 9%.
Крыніцы
рэдагавацьДзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|