Гі́лары Дыя́на Ро́дэм Клі́нтан (па-ангельску: Hillary Diane Rodham Clinton); нар. 26 кастрычніка 1947 г. у Чыкага) — амэрыканскі палітык, сэнатар ЗША ад штата Нью-Ёрк з 2001 г. Чалец Дэмакратычнай партыі ЗША. Першая лэдзі ЗША ў 19932001 у часы 42-га прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана. Нароўні са сваім асноўным канкурэнтам Баракам Абамай, да канца папярэдняй выбарчай кампаніі да лістапада 2008 году, Гілары прэтэндуе на статус галоўнага кандыдата ў Прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратаў.

Гілары Клінтан
па-ангельску: Hillary Clinton
Hillary Clinton
Hillary Clinton
Дзяржаўны сакратар ЗША
21 студзеня 2009 — 1 лютага 2013
Прэзыдэнт: Джордж Ўокер Буш
Папярэднік: Кандаліза Райс
Наступнік: Джон Кэры
Сэнатар ад штату Нью-Ёрк
3 студзеня 2001 — 21 студзеня 2009
Прэзыдэнт: Джордж Ўокер Буш
Папярэднік: Дэніэл Моніхэн
Наступнік: Эндру Куома
Першая лэдзі ЗША
20 студзеня 1993 — 20 студзеня 2001
Прэзыдэнт: Біл Клінтан
Папярэднік: Барбара Буш
Наступнік: Лора Буш
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 26 кастрычніка 1947
Сьцяг ЗША Чыкага, Іліной, ЗША
Партыя: Дэмакратычная партыя ЗША
Сужэнец: Біл Клінтан[4][5]
Дзеці: Чэлсі Клінтан[d][4][5]
Бацька: Х'ю Элсуарт Родэм[d][4]
Маці: Дораці Эма Хауэл[d][4]
Адукацыя: Ельскі ўнівэрсытэт
Узнагароды:
Вялікі крыж ордэна Вітаўта Вялікага
Вялікі крыж ордэна Вітаўта Вялікага

Палітычная кар'ера

рэдагаваць

Упэўнена выйграўшы пераабраньне ў Сэнат ЗША ў лістападзе 2006 г., Гілары Клінтан лічыцца адным з фаварытаў прэзыдэнцкай кампаніі 2008 г., і ўжо абвясьціла аб сваім удзеле ў ёй. Па меркаваньню шматлікіх, Гілары Клінтан зьяўляецца самой уплывовай гаспадыняй Белага дому ў гісторыі Злучаных Штатаў. Яна амбіцыйная жанчына, добра ўсьведамляючая сваю кампэтэнцыю і сваю значнасьць. Сябры Гілары падкрэсьліваюць яе амбітнасьць і яе энэргічную мэтанакіраванасьць: «Яна ведае, чаго жадае і як гэтага можна дамагчыся». Яе лічаць інтэлігентнай, спакойнай і больш абачлівай у выбары словаў у параўнаньні з мужам. Тыя, хто ведае яе бліжэй, шануюць яе досьціп і пачуцьцё гумару. Яна дзіўна можа пераймаць іншым людзям. Гілары Клінтан незалежная і ў фінансавым сэнсе. У 1990 годзе яе гадавы прыбытак склаў 190 000 даляраў, у 1993 ужо 250 000 даляраў, губэрнатарскі прыбытак яе мужа — 35 000 даляраў у год. Грашыма ў сям’і распараджаецца яна. У яе ёсьць акцыі шэрагу крам «Wal-Mart», канфэкцыйнай фірмы «Ліз Клібарн» і іншых прадпрыемстваў.

Перадвыбарная кампанія 2008

рэдагаваць

Пасьля афіцыйнага пачатку прэзыдэнцкай гонкі ўвосень 2007 году, Гілары зьяўлялася адным з самых вядомых публіцы кандыдатаў на пост прэзыдэнта ЗША і карысталася значнай падтрымкай выбарнікаў-дэмакратаў. Пры падтрымцы свайго мужа Біла Клінтана, а таксама велізарных капіталаўкладаньняў у рэкляму (звыш 5,3 млн даляраў ЗША да студзеня 2008), Гілары займала вядучае месца ў рэйтынгах і апытаньнях выбарнікаў. Аж да лістапада 2007 году за яе былі гатовыя аддаць свой голас 40 % усіх выбарнікаў левага і дэмакратычна-лібэральнага толку. Але сытуацыя рэзка зьмянілася ў канцы 2007 году, калі шматлікія выбарнікі пачалі падазраваць пару і ўсю сыстэму ЗША ў непатызму, мафіёзнаму засільлю вузкага круга буйнага капіталу. У выніку зьезд фракцый у Аёве 3 студзеня 2007 году выявіў жаданьне выбарнікаў бачыць зьмены і новыя асобы ў палітыцы. Гілары набрала ўсяго 29 % галасоў дэмакратаў, саступіўшы Эдвардсу (30 %) і Абаме (38 %). Пасьля гэтага яна вырашыла адначасова зьмякчыць свой тачоны вобраз зімнай і ашчаднай лэдзі на мякчэйшы ў эмацыйным пляне з дапамогай прысутнасьці дачкі, эмацыйных момантаў, дзе ў яе нават выступілі сьлёзы. Тым ня менш, як паказваюць апытаньні сярод жанчын-выбарнікаў большасьць ізноў-ткі падтрымліваюць Абаму (35 %), а не Клінтан (30 %).

На праймэрыз, у пачатку 2008, Гілары ўпэўнена перамагае ў штатах Агаё і Род-Айлэнд Барака Абаму і з малаважнай перавагай у штаце Тэхас, але прайгравае Абаме ў штатах Місысыпі і Вэрмонт.

22 красавіка 2008 году Клінтан атрымлівае важную перамогу на праймэрыз у штаце Пэнсільванія.

Узнагароды

рэдагаваць
  • Нават у часы халоднай вайны, калі Савецкі Саюз нацэліў на нас тысячы ракет, мы не спынялі дыялёгу, і такім чынам перамаглі. Таму адной з маіх прыярытэтных задачаў, калі я стану прэзыдэнтам, будзе вярнуць прыхільнасьць ў сьвеце.
  • Амэрыка перамагла ва ўсіх апошніх войнах ад Другой сусьветнай да халоднай, і наперадзе ў яе толькі новыя перамогі.
  • 7 студзеня 2008 Гілары Клінтан узгадала выказваньне Дж. Буша аб тым, што ён паглядзеў у вочы прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна і ўбачыў у іх душу, перадае Reuters. «Я бы нагадала яму, што Ў.Пуцін быў супрацоўнікам КДБ. У яго па азначэньню ня можа быць душы», — заявіла кандыдат у прэзыдэнты.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гілары Клінтансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ CLINTON, Hillary Rodham, (1947 -) (анг.)GPO, 1903.
  2. ^ https://www.workwithdata.com/person/hillary-clinton-1947
  3. ^ а б в г Biographical Directory of the United States Congress (анг.)GPO, 1903.
  4. ^ а б в г Biographies of the Secretaries of State: Hillary Rodham Clinton (1947–) (анг.)Office of the Historian.
  5. ^ а б Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)