Дэмакратычная партыя

(Перанакіравана з «Дэмакратычная партыя ЗША»)

Дэмакратычная партыя ЗША — адна зь дзьвюх галоўных партыяў ЗША, заснаваная ў 1828 годзе прыхільнікамі вылучэнца ў прэзыдэнты Эндру Джэксана ў якасьці пераемніцы Рэспубліканска-дэмакратычнай партыі Томаса Джэфэрсана. Ёсьць найстаражытнейшай з існых партыяў сьвету і ня мае пастаяннага сяброўства. Яе неафіцыйны сымбаль — брыкаючыся асёл, яе колер — сіні. Аднойчы на 4 гады склікаецца партыйны зьезд, які ўхваляе праграму і абірае вылучэнцаў на пасады прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта. Між зьездамі дзейнасьцю кіруе Нацыянальны камітэт. У ІІ палове 19 ст. — 20 ст. разьвівалася ў лібэральным кірунку.

Дэмакратычная партыя
анг. Democratic Party
Лідэр партыі Дэбара Шульц
Заснавальнік Дэмакратычна-рэспубліканская партыя
Дата заснаваньня 1828
Штаб-кватэра Вашынгтон, ЗША
Ідэалёгія Лібэралізм
Моладзевая арганізацыя Маладыя дэмакраты Амэрыкі
Колькасьць 80 097 731
Колькасьць дэпутатаў
· Палата прадстаўнікоў 188 / 435
· Сэнат 44 / 100
· Губэрнатары 18 / 50
Афіцыйны сайт www.democrats.org

Партыя пераважала на палітычнай сцэне ЗША ад заснаваньня да грамадзянскай вайны 1861—1865 гадоў, калі тая падтрымала мяцежныя паўднёвыя штаты[1]. Надалей да 1912 г. кіравала заснаваная Абрагамам Лінкальнам Рэспубліканская партыя ЗША. Адзіным прэзыдэнтам-дэмакратам у той пэрыяд быў Стывэн Кліўлэнд. У XX стагодзьдзі 7 з 17 прэзыдэнтаў ЗША былі дэмакратамі.

Прэзыдэнты

рэдагаваць

19 ст.:

20 ст.:

21 ст.:

  1. ^ Дэмакратычная партыя // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1998. — Т. 6. — С. 346. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць