Бальшавік (Гомельская вобласьць)

працоўны пасёлак у Беларусі

Бальшаві́к[2]мястэчка[a] ў Беларусі, у міжрэччы Дняпра і Сажу. Цэнтар сельсавету Гомельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2534 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 20 км ад Гомелю, за 8 км паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Касьцюкоўка (на лініі ГомельЖлобін); каля шашы Доўск — Гомель.

Бальшавік
трансьліт. Baĺšavik
Дата заснаваньня: 1950
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Гомельскі
Сельсавет: Бальшавіцкі
Насельніцтва: 2534 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 232
Паштовы індэкс: 247014
СААТА: 3210810904
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°33′40″ пн. ш. 30°52′43″ у. д. / 52.56111° пн. ш. 30.87861° у. д. / 52.56111; 30.87861Каардынаты: 52°33′40″ пн. ш. 30°52′43″ у. д. / 52.56111° пн. ш. 30.87861° у. д. / 52.56111; 30.87861
Бальшавік на мапе Беларусі ±
Бальшавік
Бальшавік
Бальшавік
Бальшавік
Бальшавік
Бальшавік

Гісторыя

рэдагаваць

За 1,5 км ад мястэчка знаходзілася вёска Лазурная, гісторыя якой пачалася з 1873 годзе, калі зьявілася аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Бабруйск — Гомель.

За часамі БССР у гэтай мясцовасьці знаходзіліся пасёлкі працаўнікоў торфаздабыўных прадпрыемстваў (пад нумарамі 1, 2, 3 і 4). 24 жніўня 1950 году пасёлкі аб’ядналі ў адно мястэчка, якое ўвайшло ў склад Уваравіцкага раёну (з 1962 году — у Гомельскім раёне). У 1987 годзе да мястэчка далучылі пасёлак Андрыянаўскі. 12 лістапада 2013 году Бальшавіцкі пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[3].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1969 год — 2,5 тыс. чал.[4]; 1995 год — 2,8 тыс. чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 2,4 тыс. чал.[6]; 2006 год — 2,4 тыс. чал.; 2009 год — 2518 чал.[7] (перапіс); 2016 год — 2502 чал.[8]; 2017 год — 2560 чал.[9]; 2018 год — 2534 чал.[1]

Інфраструктура

рэдагаваць

У мястэчку працуюць сярэдняя школа, лякарня, паліклініка, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Забудова

рэдагаваць

Плян складаецца з паралельных паміж сабой 8 вуліцаў рознай даўжыні, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і злучаных завулкамі. Адасобленую частку забудовы складаюць 3 вуліцы, разьмешчаныя на паўночны ўсход ад асноўнай забудовы. Забудова пераважна драўляная.

Эканоміка

рэдагаваць

Торфазавод «Бальшавік», асфальтавы завод, камбінат побытавага абслугоўваньня, мэханічная майстэрня.

  1. ^ афіцыйны статус — працоўны пасёлак
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 116.
  3. ^ О некоторых вопросах административно-территориального устройства Гомельского района Гомельской области (рас.) / Решение Гомельского областного совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 278.
  4. ^ Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 1. / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2005. С. 445
  5. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 268.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 265.
  7. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура

рэдагаваць