Бабруйская вучэльня алімпійскага рэзэрву

Бабру́йская дзяржа́ўная вучэ́льня алімпі́йскага рэзэ́рву (БДВАР, наркам. Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву) — сярэдняя спэцыяльная навучальная ўстанова Беларусі, створаная ў 1989 годзе ў Бабруйску (Магілёўская вобласьць) на аснове спартовай школы-інтэрнату для падрыхтоўкі спартовых трэнэраў.

Бабруйская вучэльня алімпійскага рэзэрву
рас. Бобруйское училище олимпийского резерва
Заснаваны 1989
Тып дзяржаўная
Дырэктар Павал Бельскі
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°8′23″ пн. ш. 29°13′18″ у. д. / 53.13972° пн. ш. 29.22167° у. д. / 53.13972; 29.22167Каардынаты: 53°8′23″ пн. ш. 29°13′18″ у. д. / 53.13972° пн. ш. 29.22167° у. д. / 53.13972; 29.22167
Горад Бабруйск
Вобласьць Магілёўская
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт sportbguor.by
Бабруйская вучэльня алімпійскага рэзэрву на мапе Беларусі
Бабруйская вучэльня алімпійскага рэзэрву
Бабруйская вучэльня алімпійскага рэзэрву
Бабруйская вучэльня алімпійскага рэзэрву

Прымае навучэнцаў зь 7-й клясы агульнаадукацыйнай школы. Тэрмін дзённага навучаньня складае 7 гадоў[1]. Шматкорпусны будынак вучэльні месьціцца ў гістарычным цэнтры Бабруйска па вуліцы Пушкіна, д. 207. Знаходзіцца ў суседнім квартале на ўсход ад стадыёну «Спартак». У вучэльні ёсьць залі боксу, цяжкай атлетыкі і барацьбы, тыр для стральбы з лука, 2 бегавыя дарожкі, сэктары для кіданьня дыску і штурханьня ядра, пляцоўка для міні-футболу. У будынку вучэльні месьціцца інтэрнат. За межамі вучэльні знаходзяцца базы весьляроў і плыўцоў. У 2013 годзе ажыцьцяўлялі прыём спартоўцаў, якія мелі прынамсі 1-ы разрад. Гадавыя выдаткі на навучэнца складалі $3000. Кожны 3-і навучэнец быў удзельнікам зборнай Беларусі ў сваім відзе спорту. Іншагароднім абітурыентам ладзілі выпрабаваньне цягам 2 месяцаў. На выязныя зборы дапускалі пры выкананьні заданьняў школьнага навучаньня. БДВАР займала 3-е месца сярод вучэльняў алімпійскага рэзэрву Беларусі па ліку падрыхтаваных прызэраў Алімпійскіх гульняў ХХІ стагодзьдзя. У 2012 годзе алімпійскія чэмпіёны па веславаньні Аляксандар і Андрэй Багдановічы, якія былі выпускнікамі вучэльні, пералічылі БДВАР 75 млн рублёў ($9000) па праграме «Алімпійскі выбар»[2].

Выпускнікі

рэдагаваць
  • Аляксандар Жукоўскі — срэбны прызэр першынства сьвету па веславаньні на каноэ (2001) на 1000 м у чацьвёрцы
  • Андрэй Арамнаў — чэмпіён сьвету (2007) і алімпійскі чэмпіён (2008) па цяжкай атлетыцы ў вазе да 105 кг
  • Павал Лыжын — срэбны прызэр першынства Эўропы па штурханьні ядра (2007)
  • Аляксандар Багдановіч — алімпійскі чэмпіён (2008) па веславаньні на каноэ на 1000 м у пары і чэмпіён сьвету (2009) на 200 м у чацьвёрцы
  • Андрэй Багдановіч — алімпійскі чэмпіён (2008) па веславаньні на каноэ на 1000 м у пары
  • Ванэса Каладзінская — чэмпіёнка сьвету па барацьбе ў вазе да 48 кг (2012) і да 53 кг (2017)
  • Максім Пятроў — 2-кратны бронзавы прызэр першынства сьвету па вясьлярстве на каноэ (2015, 2017)
  • Дар’я Навумава — срэбная алімпійская прызэрка (2016) па цяжкай атлетыцы ў вазе да 75 кг і срэбная прызэрка першынства сьвету (2018) ў вазе да 81 кг
  1. ^ Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзэрву // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 2. — С. 186. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
  2. ^ Дарына Запольская. «Калыска» для чэмпіёнаў // Зьвязда : газэта. — 25 верасьня 2013. — № 180 (27545). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Кантакты (рас.) // Бабруйская дзяржаўная вучэльня алімпійскага рэзэрву, 2018 г. Праверана 16 сьнежня 2018 г.