Андрэй Багдановіч (нарадзіўся 15 кастрычніка 1987, м. Ялізава, Асіпавіцкі раён) — беларускі вясьляр на каноэ.

Андрэй Багдановіч
лац. Andrej Bahdanovič
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся15 кастрычніка 1987 (37 гадоў)
м. Ялізава, Асіпавіцкі раён
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяканоэ-двойка
Узнагароды і мэдалі
3 Чэмпіянат сьвету 2006
1 Алімпіяда-2008
2 Чэмпіянат сьвету 2010
2 Чэмпіянат Эўропы 2011
2 Чэмпіянат Эўропы 2011
3 Чэмпіянат Эўропы 2012
2 Алімпіяда-2012
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Багдановіч (неадназначнасьць).

Алімпійскі чэмпіён 2008 году ў каноэ-двойцы на 1000 мэтраў і 4-ы на 500 мэтраў (з братам Аляксандрам Багдановічам). Пераможца і прызэр чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Выпускнік Бабруйскай вучэльні алімпійскага рэзэрву (Магілёўская вобласьць)[1].

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі каноэ-двойка на 1000 м,[2], дзе разам з Александрам Багдановічам заваяў срэбра[3].