Дар’я Навумава
Беларуская цяжкаатлетка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Навумава.
Да́р’я Сярге́еўна Наву́мава (нар. 26 жніўня 1995 году, вёска Патока, Клічаўскі раён Магілёўскай вобласьці, Беларусь) — беларуская цяжкаатлетка, срэбная алімпійская прызэрка 2016 року ў катэгорыі да 75 кг[1].
Дар’я Навумава | |||||||
Пэрсанальная інфармацыя | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дар’я Сяргееўна Навумава | ||||||
Нарадзілася | 26 жніўня 1995 (29 гадоў) Патока, Магілёўская вобласьць | ||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||
Рост | 165 см | ||||||
Вага | 75 кг | ||||||
Прафэсійная інфармацыя | |||||||
Спэцыялізацыя | цяжкая атлетыка | ||||||
Цяперашнія трэнэры |
| ||||||
Узнагароды і мэдалі
|
Жыцьцяпіс
рэдагавацьДар’я Навумава нарадзілася ў вёсцы Патока Клічаўскага раёну. Навучалася ў Слабодзкай базавай школе[2]. Да 10 клясы займалася штурханьнем ядра і кіданьнем дыску, пасьля перайшла ў цяжкую атлетыку. Скончыла Бабруйскую вучэльню алімпійскага рэзэрву. Студэнтка факультэту фізычнага выхаваньня Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова[3].
Жыве ў Бабруйску.
Кар’ера
рэдагавацьДэбютавала на міжнароднай арэне ў 2012 року на чэмпіянаце Эўропы сярод юнакоў у катэгорыі да 69 кг. Надалей выступае ў катэгорыі да 75 кг.
Рок | Спаборніцтва | Месца | Вагавая катэгорыя | Рывок, кг |
Штуршок, кг |
Сума, кг |
Месца |
---|---|---|---|---|---|---|---|
2014 | Чэмпіянат Эўропы па цяжкай атлетыцы | Тэль-Авіў, Ізраіль | да 75 кг | 108 | 133 | 241 | 4 |
2015 | Чэмпіянат сьвету па цяжкай атлетыцы | Г’юстан, ЗША | да 75 кг | 115 | 142 | 257 | 5 |
2016 | Алімпійскія гульні | Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія | да 75 кг | 116 | 142 | 258 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Darya Naumava (анг.) Rio2016 Праверана 15 жніўня 2016 г.
- ^ Леди «железных игр»: кличевлянки на деле доказали, что штанга им по плечу (рас.) Спортивная жизнь. Сцяг саветаў (20 траўня 2013). Праверана 15 жніўня 2016 г.
- ^ Белоусов, Алексей (12 жніўня 2016) Первая медалистка Беларуси Дарья Наумова из многодетной деревенской семьи (рас.). Комсомольская правда в Беларуси. Праверана 15 жніўня 2016 г.