Асянское
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Асянско́е[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Убарці, за 14 км на ўсход ад Баравога, за 8 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 75 км ад чыгуначнай станцыі Ельск, на аўтамабільнай дарозе Лельчыцы — Глушкавічы (Р36). Асянское ўваходзіць у склад Бараўскога сельсавету.
Асянское | |
трансьліт. Asianskoje | |
Першыя згадкі: | XX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Бараўскі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 45 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
СААТА: | 3228836026 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°44′13″ пн. ш. 28°15′23″ у. д. / 51.73694° пн. ш. 28.25639° у. д.Каардынаты: 51°44′13″ пн. ш. 28°15′23″ у. д. / 51.73694° пн. ш. 28.25639° у. д. |
± Асянское |
Гісторыя
рэдагавацьВядома з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія карнікі спалілі вёску і загубілі 25 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1909 год — 18 двароў, 133 жыхары; 1917 год — 29 двароў, 189 жыхароў (181 беларус, 8 габрэяў); 1940 год — 42 двары, 136 жыхароў; 1998 год — 36 двароў, 79 жыхароў; 1999 год — 91 жыхар; 2000 год — 31 двор, 62 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 45 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьКрама. Дзейнічае калгас імя М. І. Калініна.
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьПомнікі архітэктуры
рэдагаваць- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. У 1957 годзе на магіле пастаўлены абэліск.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 212
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.