Астражанка
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Астража́нка[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 5 км на ўсход ад ракі Убраці, за 38 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Мазыр, за 26 км ад прыстані ў горадзе Петрыкаве (на рацэ Прыпяці). Астражанка ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Астражанскага сельсавету.
Астражанка | |
трансьліт. Astražanka | |
Першыя згадкі: | 1609 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Астражанскі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 322 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
Паштовы індэкс: | 247866 |
СААТА: | 3228804040 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°59′33″ пн. ш. 28°33′5″ у. д. / 51.9925° пн. ш. 28.55139° у. д.Каардынаты: 51°59′33″ пн. ш. 28°33′5″ у. д. / 51.9925° пн. ш. 28.55139° у. д. |
± Астражанка |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню згадваецца ў 1609 годзе як сяло.
З 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету.
У лістападзе 1942 году нямецка-фашысцкія карнікі спалілі вёску і загубілі 71 жыхара.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 43 двары, 350 жыхароў; 1900 год — 73 двары, каля 600 жыхароў; маёнтак — 2 двары, 17 чалавек
- XX стагодзьдзе: 1917 год — 125 двароў, 769 жыхароў; маёнтак — 23 жыхары; 1940 год — 190 двароў, 820 жыхароў; 1969 год — 245 двароў, 962 жыхары; 1998 год — 222 двары, 538 жыхароў; 1999 год — 509 жыхароў; 2000 год — 203 двары, 460 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 322 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьВэтэрынарны пункт, лясьніцтва. Сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама. Цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Астражанка».
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьПомнікі архітэктуры
рэдагаваць- Брацкая магіла савецкіх воінаў. У 1960 годзе на магіле пастаўлены абэліск.
- Помнік землякам.
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Праваслаўная царква (пабудаваная ў 1779 годзе)
Выхадцы
рэдагавацьРадзіма беларускага пісьменьніка М. Ф. Капыловіча.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 212
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.