Астэроід

малая плянэта, якая ня ёсьць камэтай
(Перанакіравана з «Малая плянэта»)

Астэро́ід (па-грэцку: asteroeidés — зоркавы) — нябеснае цела невялікіх памераў (ад некалькіх мэтраў да больш чым 1000 км), якое кружыцца вакол цэнтральнай зоркі, мае цьвёрдую скальную ці лёдавую паверхню, часта (у выпадку малых памераў) зьмяняе памер пры сутыкненьні зь іншымі падобнымі аб’ектамі.

Астэроід Матыльда

Тэрмін «астэроід» уведзены Ўільямам Гэршэлем таму, што першыя астэроіды выглядзелі на небе як кропкі зорак, а ня як плянэты. Цяпер вядома каля 220 000 астэроідаў, большасьць зь якіх рухаецца па арбітах нязначна нахіленых да экліптыкі, паміж арбітамі Марсу і Юпітэру — у, так званай, галоўным астэроідным ланцугу, і ў воблаке Аорта (за арбітай Плютону). Але ў воблаку Аорта нахіленьне да экліптыкі можа быць значным.

Сёньня вядома каля 338 000 астэроідаў, сапраўдная колькасьць усіх астэроідаў верагодна перавышае мільёны. Працэнтныя суадносіны астэроідаў з дыямэтрам большым чым 100 км да іх агульнай колькасьці невялікія.

Агульная колькасьць малых плянэтаў, што назіраюцца ў тэлескопы — каля 100 тыс. (занумаравана і ўключана ў каталёг каля 6 тыс.). Найбуйнейшыя зь іх: Цэрэра, Палада, Вэста.

Узьнікненьне астэроідаў

рэдагаваць

Паводле самай праўдападобнай гіпотэзы, астэроіды ўзьніклі ў пачатку ўзьнікненьня Сонечнай сыстэмы. Так сама як і плянэты, яны ўтварыліся з воблака газа — першапачатковай мглы, зь якой, так сама нарадзілася і Сонца. З газа мглы, які ў гіганцкім дыску круціўся вакол Сонца, пачалі фарміравацца вялікія аб’екты матэрыі. Утварыліся невялікія, калясонечныя плянэты (Мэркурый, Вэнэра, Зямля і Марс) і плянэты-гіганты (Юпітэр, Сатурн, Уран і Нэптун). Паміж Марсам і Юпітэрам, тэарэтычна, магла ўтварыцца яшчэ адна плянэта, але, як зараз лічыцца, гэтаму перашкодзіла моцнае гравітацыйнае ўзьдзеяньне Юпітэра. Такім чынам тут узьнікалі меншыя, маламасіўныя цела, якія было вельмі шмат, а іх будова магла нагадваць плянэтную. Моцнае ўзьдзеяньне гіганцкага Юпітэра зрывае іх са сваіх арбіт, зьмяняючы іх траекторыі. Астываючы, плянэты зямнога тыпу, як і астэроіды мелі ўсё больш скалістую будову, набліжаючыся да сучаснага выгляду. Неаднаразовыя сутыкненьні астэроідаў вялі да іх разбурэньня на дробныя часткі, і розьніцу назіраемых астэроідаў можна тлумачыць тым, што яны паходзяць з розных слаёў раней разьбітых вялікіх астэроідаў.

Напэўна падобным чынам выглядала ўзьнікненьне далёкіх астэроідаў, якія цяпер кружацца за арбітай Урана, Нэптуна і далей. Але ў іх складзе маецца большая колькасьць лёду. Для астраномаў вельмі важна дасьледаваньне фізыкі гэтых целаў (так як і камэт), таму што праз вывучэньне іх гісторыі можна выкрыць сакрэты ўзьнікненьня ўсёй Сонечнай сыстэмы.

Фізычныя ўласьцівасьці астэроідаў

рэдагаваць

Астэроіды — гэта невялікія касьмічныя целы, сярод якіх вельмі рэдка можна сустрэць аб’екты памерамі больш за 1.000 км (у гэтай групе няма астэроідаў з галоўнага астэроіднага ланцуга). Але калі размова ідзе аб вызначэньні мінімальнага памеру, справа становіцца боль складанай. Самыя малыя назіраемыя пад час пралёта каля Зямлі астэроіды мелі памер ад некалькіх да некалькіх дзясяткаў мэтраў. Напэўна існуе вялікая колькасьць яшчэ меншых аб’ектаў, больш дакладна называць мэтэарытамі. Вялікая колькасьць такіх «касьмічных камянёў» трапляе ў атмасфэру Зямлі, вызываючы мэтэарытныя дажджы, баліды. Некаторыя баліды згараюць у шчэнт яшчэ ў атмасфэры, некаторыя дасягаюць паверхні. Іх абломкі называюць мэтэарытамі. Іх вывучэньне дае веды аб хімічным складзе астэроідаў.

Назвы астэроідаў

рэдагаваць

Маса ўсіх астэроідаў галоўнага ланцуга прыкладна складае масу Месяца. Вялікія астэроіды (Цэрэра й Вэста) сваім выглядам нагадваюць плянэты, што дае магчымасьць пацьвердзіць гіпотэзу, аб падобным фарміраваньні плянэт, і да нашых дзён іх выгляд не зьмяніўся. Іх паверхня не дасьледавалася яшчэ як сьлед, але з дапамогай наземных і касьмічных тэлескопаў магчымасьць іх дасьледаваньня стала рэальнай.

Месяцы астэроідаў

рэдагаваць

Адкрываецца ўсё больш астэроідаў, якія маюць уласныя натуральныя спадарожнікі. Большасьць з астэроідных месяцаў мае толькі крыху меншыя памеры ад саміх астэроідаў — такія двайныя сыстэм маюць назву двайных астэроідаў.

Тыпы астэроідаў

рэдагаваць

Сярод астэроідаў можна адрозьніць на падставе вывучэньня іх спэктра наступныя групы:

Арбіты астэроідаў

рэдагаваць

Арбіты многіх астэроідаў маюць падобны выгляд, што выклікана іх значнай колькасьцю ў часы ўзьнікненьня Сонечнай сыстэмы. Некаторая колькасьць астэроідаў мае арбіты значна нахіленыя да плоскасьці экліптыкі.

Здарэньні з плянэтамі

рэдагаваць

Астэроіды, як маламасіўныя касьмічныя целы, могуць быць зрушаны са сваіх арбіт гравітацыйным узьдзеяньнем плянэт, асабліва масіўнага Юпітэра. Іх траекторыі значна зьмяняюцца, і здараецца, што які-небудзь астэроід можа праляцець паблізу плянэты, ці нават упасьці на яе. У мінулым такія выпадкі здараліся вельмі часта, іх наступствы мы можам назіраць на паверхнях Месяца, Мэркурыя, Марса і многіх месяцаў іншых плянэт. Так сама і паверхня Зямлі і Вэнэры адчувала падобныя ўзьдзеяньні, але ў гэтым выпадку, эрозія ў значнай ступені згладзіла наступствы гэтых катастроф.

Астраномы ўсё ўважлівей дасьледуюць астэроіды, якія пралятаюць каля Зямлі, таму што яны могуць стаць значнай пагрозай для будучыні чалавецтва. Удар астэроіда дыямэтрам у некалькі кілямэтраў, можа прывесьці да зьнішчэньня большай часткі біясфэры Зямлі, і, мажліва, людзей.

Небясьпека астэроідаў

рэдагаваць

На цяперашні момант не існуе астэроідаў, якія б маглі істотна пагражаць Зямлі.

Чым большыя памеры і вагу мае астэроід, тым большую небясьпеку ён нясе, аднак выявіць яго ў гэтым выпадку таксама нашмат прасьцей. Найбольш небясьпечным на цяперашні момант лічыцца астэроід Апофіс, дыямэтар якога складае каля 300 мэтраў. Пры сутыкненьні зь ім, у выпадку дакладнага трапляньня, можа быць зьнішчаны вялікі горад, аднак ніякай пагрозы чалавецтву ўвогуле такое сутыкненьне не нясе. Уяўляць глябальную небясьпеку могуць астэроіды дыямэтрам больш за 10 кілямэтраў. Усе астэроіды такога памеру вядомыя астраномам і знаходзяцца на арбітах, якія ня могуць прывесьці да сутыкненьня зь Зямлёй.

Глядзіце таксама

рэдагаваць