Апаясвальны лішай
Апаясвальны (апяразальны) лішай — запаленьне нэрвовых вузлоў (ганглій) і скуры праз заражэньне вірусам вятранкі ў дарослым узросьце. Найчасьцей здараецца пасьля 50 гадоў. У выніку ўскладненьня хваробы назіраецца нэўралгія, рухальныя парушэньні, зьніжэньне адчувальнасьці, паніжэньне вастрыньні зроку, пагаршэньне слыху і бактэрыяльнае заражэньне (стрэптакок, стафілакок).
Апаясвальны лішай | |
Спэцыяльнасьць | інфэкталёгія, дэрматалёгія, нэўралёгія |
---|---|
Сымптомы | chronic neuropathic pain, postherpetic neuralgia, ліхаманка, галаўны боль, дрыжыкі, пухір, парэстэзія |
Лекі | famciclovir[d][1][2], Капсаіцын[d][1], valacyclovir[d][1][2], aciclovir[d][1][2], gabapentin[d][2] і pregabalin[d][2] |
Апаясвальны лішай у Вікісховішчы |
Папярэджаньне
рэдагавацьХвароба прадухіляецца праз штодзённыя шпацыры на сьвежым паветры, устойлівы расклад харчаваньня, штодзённае ўжываньне кісламалочных вырабаў, белага мяса, рыбы (ласось і селядзец) і алею (аліўкавага). Таксама ў харчаваньні маюць прысутнічаць арэхі, бабовыя, брокалі, гарбуз, кабачкі, морква, зяленіва, цытрусавыя і зялёная гарбата.
Чыньнікі
рэдагавацьЗапаленьню спрыяе аслаблены імунітэт, стрэс, цялеснае раненьне, пераахаладжэньне, гарманальная і прамянёвая тэрапія, хіміятэрапія пры раку крыві.
Праявы
рэдагавацьХвароба пачынаецца з моцнага, калючага болю ў сьпіне, паясьніцы(en) або ў вобласьці рэбраў. Адзначаецца слабасьць і млоснасьць. Затым на скуры ўзьнікаюць невыразныя ружаватыя плямы. Праз суткі на іх месцы зьяўляюцца вадзяністыя пухіры, якія паступова падсыхаюць і ўтвараюць скарынкі. Пры пашырэньні заражэньня на трайчастую нэрву высыпаньні ўзьнікаюць на твары, сьлізьневай абалонцы носа і вочным яблыку. Пры распаўсюдзе заражэньня на вушы ружаватыя плямы ўзьнікаюць на вушніцы і вакол яе, у вонкавым слыхавым праходзе(en)[3].
Першы | Другі | Пяты | Шосты |
---|---|---|---|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г NDF-RT (анг.)
- ^ а б в г д Drug Indications Extracted from FAERS — doi:10.5281/ZENODO.1435999
- ^ Вольга Кулінковіч. Апаясвальны лішай // Краіна здароўя. — 9 лютага 2011. — № 7 (243). — С. 3.
Гэта — накід артыкула пра дэрматалёгію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |