Сьпіна
частка цела
Сьпі́на (па-лацінску: dorsum) — тыльная зона чалавечага цела ад крумянак да шыі, процілеглая да грудзей і жывата. Утвараецца хрыбетнікам, заднімі часткамі рэбраў і разьмешчанымі на іх мяккімі тканкамі.
Сьпіна | |
Сьпіна зьбітага ў ізалятары на Акрэсьціна пратэстоўца | |
Апісаньне | |
---|---|
Складаецца з | |
Лацінская назва | dorsum |
MeSH | P486 |
TA98 | A01.1.00.018 A01.2.05.001 |
TA2 | P7173 |
FMA | 14181 |
Анатамічная тэрміналёгія |
Угары сьпіна сканчаецца плячамі, унізе — тазам. Скура на сьпіне таўшчэйшая і мае менш нэрвовых канчаткаў, чым скура ў будзь-якім іншым месцы тулава. Звычайна на ёй таксама менш валасоў.
Хрыбетнік трымае чалавечае тулава і галаву, цягліцы сьпіны дазваляюць згінацца і рухацца. Празь сьпіну магчыма праслухаць лёгкія, якія прылягаюць да задняй сьценкі грудной клеткі. Ніжэй грудной клеткі знаходзяцца ныркі, лёгка злучаныя з брухавінай.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |