Гармоны (па-грэцку: ὁρμῶν, што азначае рухаю, заахвочваю) — сыгнальныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца эндакрыннымі залозамі беспасярэдне ў кроў і робяць складанае і шматбаковае ўзьдзеяньне на арганізм цалкам альбо на вызначаныя органы і тканкі-цэльнікі[1]. Толькі невялікая колькасьць гармона патрабуецца для таго, каб уплываць на вузны мэтабалізм. У сутнасьці, гэта ёсьць хімічны пасярэднік, які транспартуе сыгнал ад адной вузы да іншай. Усе шматвузавыя арганізмы выпрацоўваюць гармоны, расьлінныя гармоны называюцца фітагармонамі. Гармоны ў жывёлаў часьцей за ўсё транспартуюцца праз кроў. Вузы рэагуюць на гармон, калі яны экспрэсуюць спэцыфічны рэцэптар для гэтага гармона. Гармон зьвязваецца з рэцэптарамі бялку, што прыводзіць да актывізацыі мэханізму перадачы сыгналу, што ў канчатковым выніку прыводзіць да пэўнага тыпу адказаў вузы.

Эпінэфрын (адрэналін)

Эндакрынныя малекулы гармона выпрацоўваюцца наўпрост ў кроў, у той час як экзакрынныя гармоны вылучаюцца адразу ў канал, а з каналу, яны трапляюць альбо ў кроў, альбо з вузы ў вузу шляхам дыфузіі ў працэсе, вядомым як паракрынная сыгналізацыя.

Нядаўна было выяўлена, што цэлы шэраг сучасных экзагенных хімічных злучэньняў чыняць гармонопадобнае ўзьдзеяньне як на людзей, гэтак і на жывёлаў. Іхняе ўмяшаньне ў сынтэз, сакрэцыю, транспарт, зьвязваньне, дзеяньне альбо працэс ліквідацыі натуральных гармонаў у арганізьме можа зьмяняць гамэастаз, размнажэньне, разьвіцьцё й паводзіны, гэтак жа, як эндагенныя прадукаваныя гармоны[2].

Клясыфікацыя

рэдагаваць
 
У арганізьме чалавека вылучаюцца розныя тыпы гармонаў з рознымі біялягічнымі ролямі і функцыямі.

Гармоні ёсьць біялягічна актыўнымі рэчывамі, якія выпрацоўваюцца спэцыялізаванымі вузамі або залозамі эндакрыннай сыстэмы. Яны дзеюць як хімічныя мэсэнджары, рэгулюючы шматлікія фізыялягічныя працэсы і падтрымліваючы гамэастаз шляхам сувязі з спэцыфічнымі рэцэптарамі вузаў-цэльнікаў. Гармоні можна клясыфікаваць паводле іхняй хімічнай структуры, якая вызначае іхныя уласьцівасьці, функцыі і мэханізмы дзеі. Пераважна гармоны клясыфікуюць наступным чынам, вылучаючы пэптыдныя гармоны, стэроідныя гармоны і вытворныя амінакісьляў[3].

  • Пэптыдныя гармоны складаюцца з ланцугоў амінакісьляў, ад невялічкіх пэптыдаў да буйных бялковых утварэньняў. Прыкладамі такіх гармонаў ёсьць інсулін, гармон росту і аксытацын. Пэптыдныя гармоны сынтэзуюцца як прэпрагармоны і ператвараюцца ў актыўныя формы ў вузах. Яны водарашчынныя, што дазваляе ім вольна перамяшчацца ў крыві. Звычайна пэптыдныя гармоны зьвязваюцца з рэцэптарамі на паверхні вузаў, актывуючы ўнутрывузныя сыгнальныя шляхі дзеля рэалізацыі біялягічных эфэктаў.
  • Стэроідныя гармоны, утвораныя з халестэрыну, характарызуюцца вугляроднай структурай з чатырма колцамі. Да гэтага віду гармонаў стасуюцца тэстастэрон, эстраген і картызол. Яны сынтэзуюцца ў спэцыфічных вузах і трапляюць беспасярэдне ў кроў. Стэроідныя гармоны тлушчарашчынныя і патрабуюць бялкоў-переносчыкаў, як то альбумін або глябулін, дзеля транспартаваньня па крыві. Звычайна гэтыя гармоны зьвязваюцца з унутрывузнымі рэцэптарамі, утвараючы комплексы гармон-рэцэптар, якія перамяшчаюцца ў ядро вузы і мадулююць экспрэсію генаў.
  • Вытворныя амінакісьляў утвараюцца з асобных амінакісьляў, галоўным чынам тыразіну або трыптафану. Сюды да іх можна аднесьці гармоны шчытавіцы, а таксама адрэналін і мэлятанін. Сынтэз і вылучэньне гармонаў-вытворных амінакісьляў вар’іруецца ў залежнасьці ад канкрэтнага гармону. Некаторыя зь іх, напрыклад гармоны шчытавіцы, зьвязваюцца зь бялкамі-носьбітамі дзеля транспартаваньня па крыві, у той час як іншыя, як то адрэналін, ёсьць водарашчыннымі, таму могуць вольна перамяшчацца самі. Гэтыя гармоні могуць дзеіць праз рэцэптары на паверхні вузаў або праз нутрывузныя рэцэптары, у залежнасьці ад іхняй растворнасьці і вузаў-цэльнікаў.

Гармоны выпрацоўваюцца і вылучаюцца рознымі эндакрыннымі залозамі і тканінамі, як то гіпаталямусам, гіпофізам, шчытавіцай, наднырачнікавай і плоцевай залозамі. Вытварэньне гармонаў рэгулюецца складанымі мэханізмамі зваротнай сувязі, што забясьпечвае дакладны кантроль гарманальнай актыўнасьці. Пасьля таго, як гармоны ствараюцца, яны перамяшчаюцца па крыві, каб дасягнуць сваіх вузаў-цэльнікаў, дзе зьвязваюцца з спэцыфічнымі рэцэптарамі і ініцыююць шэраг вузных працэсаў, якія мадулююць фізыялягічныя працэсы. Дакладны мэханізм дзеяньня залежыць ад хімічнай структуры гармона і тыпу задзейнічанага рэцэптара, што забясьпечвае разнастайную і дакладна наладжаную рэгуляцыю біялягічных функцыяў[3].

  1. ^ Shuster, Michèle,. «Biology for a changing world, with physiology». Second edition ed. New York, NY. ISBN 9781464151132. OCLC 884499940.
  2. ^ Crisp TM, Clegg ED, Cooper RL, Wood WP, Anderson DG, Baetcke KP, Hoffmann JL, Morrow MS, Rodier DJ, Schaeffer JE, Touart LW, Zeeman MG, Patel YM (1998). «Environmental endocrine disruption: An effects assessment and analysis». Environ. Health Perspect. 106 (Suppl 1): 11–56.
  3. ^ а б Litwack, Gerald (2022). «Hormones». 4th edition. London, United Kingdom; San Diego, CA. — ISBN 978-0-323-98460-7.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць