Антыгуа і Барбуда

астраўная дзяржава ў Карыбскім моры
(Перанакіравана з «Антыґуа і Барбуда»)

Антыгуа і Барбуда (па-ангельску: Antigua and Barbuda) — астраўная краіна ў Карыбскім моры, на ягонай мяжы з Атлянтычным акіянам. Чалец Садружнасьці, Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў. Насельніцтва — у асноўным нэгры. Вялікая частка вернікаў — пратэстанты.

Антыгуа і Барбуда
Antigua and Barbuda
Сьцяг Антыгуа і Барбуды Герб Антыгуа і Барбуды
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Each Endeavouring, All Achieving
Дзяржаўны гімн: «Fair Antigua, We Salute Thee»
Месцазнаходжаньне Антыгуа і Барбуды
Афіцыйная мова Ангельская
Сталіца Сэнт-Джонз
Найбуйнейшы горад Сэнт-Джонз
Форма кіраваньня Канстытуцыйная манархія
Лізавета II
Родні Ўільямз
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
195-е месца ў сьвеце
440 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
191-е месца ў сьвеце
86 754
197/км²
СУП
 • агульны (2010)
 • на душу насельніцтва
170 месца ў сьвеце
$1,425 млрд
$16 573
Валюта Усходне-карыбскі даляр (XCD)
Часавы пас AST (UTC-4)
Незалежнасьць
— ад Злучанага каралеўства

1 лістапада 1981
Дамэн верхняга ўзроўню .ag
Тэлефонны код +1 268

Кіраўнік дзяржавы — манарх Вялікабрытаніі, прадстаўлены генэрал-губэрнатарам.

Гісторыя

рэдагаваць

У старажытнасьці выспы засялялі індзейцы-аравакі. У 13 стагодзьдзі іх выцесьнілі ваяўнічыя плямёны карыбаў. Выспы адкрытыя Хрыстафорам Калюмбам у 1493 годзе падчас яго другой экспэдыцыі. З 1632 году — валоданьне Вялікабрытаніі. Ангельцы заснавалі на Антыгуа плянтацыйную гаспадарку (цукровы трысьнёг, бавоўнік, тытунь, какосы), для гэтага сталі завозіць нэграў-рабоў з Афрыкі. У 1958—1962 гадах Антыгуа — у складзе Вэст-Індзкай фэдэрацыі. У лютым 1967 году Ангельшчына надала Антыгуа статус «асацыяванай зь Вялікабрытаніяй дзяржавы». З 1 лістапада 1981 году — незалежная дзяржава.

Палітыка

рэдагаваць

Палітычная сыстэма Антыгуа і Барбуда вызначаецца як фэдэральная парлямэнцкая манархія. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца манарх Вялікабрытаніі, які прызначае генэрал-губэрнатара, які валодае прадстаўніцкімі функцыямі. Люіз Лэйк-Тэк, прызначаная генэрал-губэрнатарам у 2007 годзе, стала першай жанчынай-губэрнатарам у гісторыі Антыгуа і Барбуда, якая заняла гэты пост. Склад Рады міністраў (ураду) Антыгуа і Барбуда зацьвярджаецца генэрал-губэрнатарам па паданьні прэм’ер-міністра (з 23 сакавіка 2004 году — Болдуін Спэнсэр). Прэм’ер-міністар зьяўляецца кіраўніком ураду, якому належыць выканаўчая ўлада.

Заканадаўчая ўлада належыць ураду і абедзьвюм палатам парлямэнту Антыгуа і Барбуда. Дзьвюхпалатны парлямэнт складаецца з Сэнату (уключае ў сябе 70 чальцоў, прызначаных генэрал-губэрнатарам) і Палаты прадстаўнікоў (уключае ў сябе 70 дэпутатаў, якіх абіраюць па мажарытарнай сыстэме тэрмінам на 5 гадоў). Па выніках выбараў 2004 году Лейбарысцкая партыя заняла 4 месцы ў парлямэнце, а Аб’яднаная прагрэсіўная партыя — 13.

Судовая ўлада прадстаўленая Ўсходне-карыбскім Вярхоўным судом (штаб-кватэра разьмешчаная ў Сэнт-Люсіі, адзін судзьдзя зьяўляецца рэзыдэнтам Антыгуа і Барбуда і старшынюе ў Судзе агульнай юрысдыкцыі). Антыгуа і Барбуда таксама зьяўляецца чальцом Карыбскага суду справядлівасьці.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Тэрыторыя Антыгуа і Барбуда падзеленая на 6 акруг — Сэнт-Пэтэр, Сэнт-Філіп, Сэнт-Джордж, Сэнт-Джон, Сэнт-Мэры, Сэнт-Пол — і 2 залежныя тэрыторыі: Барбуда і Рэдонда.

Акруга

1) Сэнт-Джордж (Saint George)  
2) Сэнт-Джон (Saint John)  
3) Сэнт-Мэры (Saint Mary)  
4) Сэнт-Пол (Saint Paul)  
5) Сэнт-Пэтэр (Saint Peter)  
6) Сэнт-Філіп (Saint Philip)  

Сталіца

Паргэм (Parham)
Сэнт-Джонз (Saint John’s)
Боланз (Bolans)
Док Нэльсана (Nelson’s Dockyard)
Паргэм (Parham)
Карлайл (Carlisle)

 
Акругі Антыгуа

Найбуйнейшыя населеныя пункты

рэдагаваць
Па-беларуску Па-ангельску Насельніцтва
(2010)
Акруга
1 Сэнт-Джонз Saint John's 22 215 Сэнт-Джон
2 Ол-Сэйнтс All Saints 4 771 Сэнт-Джон
3 Лібэрта Liberta 3 250 Сэнт-Пол
4 Потэрз Віладж Potters Village 3 061 Сэнт-Джон
5 Болэндс Bolands 2 088 Сэнт-Мэры
6 Сўітс Swetes 1 800 Сэнт-Пол

Геаграфія

рэдагаваць

Лежачы ў паўночна-ўсходняй часткі Карыбскага мора, Антыґуа знаходзіцца за 480 км ад Пуэрта-Рыка. Барбуда, яго «маленькі брат», разьмешчаны за 40 км да поўначы ад Антыґуа. Антыґуа — бясформенны выступ у Карыбскім моры, яго бераг мае шмат заліваў і бухтаў. Паўднёва-заходняя частка выспы — узвышша, і самым высокім пунктам Антыгуа зьяўляецца Пік Богі (400 мэтраў над узроўнем мора). Вялікая частка выспы ўяўляе сабой раўніны і лясныя раёны. Барбуда — гэта каралавая выспа, самы высокі пункт якога — 45 мэтраў над узроўнем мора. У заходняй частцы выспы знаходзіцца шырокая лягуна Кадрынгтон. Да тэрыторыі краіны таксама належаць незаселены скалісты астравок Рэдонда меней за 2 км у дыямэтры, які ляжыць у 40 км на паўднёвы захад ад Антыґуа.

З прычыны каляніяльнай высечкі лясоў на Антыґуа засталося вельмі мала зелені, і, у асноўным, расьліны тут хмызьняковыя. На высьпе расьце чацьвертая па велічыні мангравая лясная сыстэма на Малых Антыльскіх выспах.

Астраўныя салёныя сажалкі і нізіны прыцягваюць зуйкоў даўганогіх, чапляў, качак і пэліканаў, а калібры жывуць у садах. На высьпе Гвіяна ля паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа Антыґуа захаваўся адзін з апошніх кавалачкаў трапічнага лесу, якія насяляюць трапічныя перасьмешнікі. На Гвіяне таксама жыве найбуйнейшая калёнія марскіх птушак, такіх як: трапічныя птушкі, ружовыя крачкі, бурыя крачкі і сьвісьцячыя качкі. У лягуне Кадрынгтон на высьпе Барбуда пражывае самая вялікая на Малых Антыльскіх выспах калёнія птушак-фрэгатаў. Адна з самых рэдкіх зьмей сьвету, антыгуанскі полаз, пражывае на Вялікай Птушынай высьпе.

Эканоміка

рэдагаваць

Перавагі: турызм і зьвязаная зь ім будаўнічая галіна. Фінансавы і камунікацыйны сэктар у сувязі зь вельмі выгаднай падатковай палітыкай у краіне.

Слабыя бакі: з-за малога дывэрсыфікаваньня эканомікі высокая залежнасьць ад сусьветнага турыстычнага рынку. Пагаршэньне рэпутацыі ў сувязі з разглядамі па адмываньні грошай.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Насельніцтва — 69,8 тыс. (ацэнка на ліпень 2008).

Этна-расавы склад: нэгры — 91 %, мулаты — 4,4 %, белыя — 1,7 %, іншыя — 2,9 % (па перапісе 2001 году).

Гарадзкое насельніцтва — 36 %, сельскае — 64 %. Узроставую групу да 15 гадоў складаюць 28 % насельніцтва, ад 15 да 65 гадоў — 67 %, старэй за 65 гадоў — 5 %.

Нараджальнасьць ацэньваецца ў 16,4 на 1000 жыхароў, сьмяротнасьць — 5,4 на 1000, эміграцыя — 6,0 на 1000, прырост насельніцтва — 0,5 %.

Сярэдняя працягласьць жыцьця: мужчыны — 70 гадоў, жанчыны — 75 гадоў.

Транспарт

рэдагаваць

Аэрапорты

  • усяго — 3, у тым ліку:
    • зь цьвёрдым пакрыцьцём — 2
    • бязь цьвёрдага пакрыцьця — 1

Аўтамабільныя дарогі

  • усяго — 1165 км, у тым ліку:
    • зь цьвёрдым пакрыцьцём — 384 км
    • бязь цьвёрдага пакрыцьця — 781 км

Водны транспарт

  • усяго — 1059 суднаў (больш за 1000 грт) водазьмяшчэньнем 8,158,597 грт/ 10,757,767 дэдвэйт

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Антыгуа і Барбудасховішча мультымэдыйных матэрыялаў