Ангельскі альфабэт

альфабэт з 26 лацінскіх літараў

Ангельскі альфабэт (па-ангельску: English alphabet) — альфабэт ангельскае мовы. Ён заснаваны на лацінскім альфабэце і складаецца з 26 літараў.

Ангельскі альфабэт
Саманазва The English alphabet
Тып альфабэт на аснове лацінкі[d]
Мова ангельская
Характарыстыка
Знакаў 26
Літары A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

6 літар можуць пазначаць галосныя гукі (монафтонгі і дыфтонгі, самастойна альбо ў складзе дыграфаў): «A», «E», «I», «O», «U», «Y».

21 літара можа пазначаць зычныя гукі: «B», «C», «D», «F», «G», «H», «J», «K», «L», «M», «N», «P», «Q», «R», «S», «T», «V», «W», «X», «Y», «Z».

Літара «Y» можа пазначаць як зычны, так і галосны гукі (yes, yet, але many, only)[1].

Літара «W» самастойна пазначае зычны гук (when, sweet), але выкарыстоўваецца і ў складзе дыґрафаў, якія пазначаюць галосныя гукі (cow, dew, raw і гэтак далей). Ў брытанскім вымаўленьні(uk) тое ж дакладна і для літары «R» (run, drink, але more, far, dear).

Літары сучаснага ангельскага альфабэту

рэдагаваць
Вялікая літара Маленькая літара Назва Вымаўленьне назвы літары (МФА) Беларускі запіс назвы літары Заўвага
1 A a a [eɪ] эй
2 B b bee [biː] бі
3 C c cee [siː] сі
4 D d dee [diː] ді
5 E e e [iː] і
6 F f ef [ef] эф
7 G g gee [dʒiː] джы
8 H h aitch [eɪtʃ] эйч haitch [heɪtʃ] у Ірляндыі і часта ў Аўстраліі
9 I i i [aɪ] ай
10 J j jay [dʒeɪ] джэй
11 K k kay [keɪ] кей
12 L l el [el] эл
13 M m em [em] эм
14 N n en [ɛn] эн
15 O o o [əʊ] оў
16 P p pee [piː] пі
17 Q q cue [kjuː] к’ю
18 R r ar [ɑː, ar] а, ар [ɑr] у паўночнаамэрыканскім вымаўленьні альбо ў пазыці перадгалосным
19 S s ess [es] эс Пішацца es- у спалучэньнях тыпу es-hook
20 T t tee [tiː] ці
21 U u u [juː] ю
22 V v vee [viː] ві
23 W w double-u ['dʌbljuː] дабл-ю
24 X x ex [eks] экс
25 Y y wy [waɪ] уай
26 Z z zed, zee [zɛd, ziː] зэт (у брытанскай ангельскай), зі (у амэрыканскай ангельскай)

У ангельскай мове маюцца наступныя дыграфы:

  1. sh = [ʃ], «shine» [ʃaɪn];
  2. zh = [ʒ], «Zhukov» [ˈʒukov] (толькі ў практычных транскрыпцыях);
  3. ch = [tʃ], «China» [ˈtʃaɪnə]; = [k] у словах грэцкага паходжаньня «echo» [ˈekəʊ], а таксама ў запазычаньнях з некаторых іншых моваў: іўрыт — «Michael» [ˈmaɪkəl]; нямецкае — «Mach» [mak]; часам = = [ʃ] у словах францускае паходжаньня — «Michigan» [ˈmɪʃɪgən], «machine» [məˈʃiːn]; ды інш.;
  4. kh = [x], «Kharkiv» [ˈxarkiv] (толькі ў практычных транскрыпцыях);
  5. th = [ð] альбо [θ] «the» [ðiː, ðə], «think» [θ θk];
  6. ph = [f] у словах грэцкага паходжаньня.

Дыякрытычныя знакі

рэдагаваць

Дыякрытычныя знакі ўжываюцца ў ангельскіх тэкстах рэдка і ў асноўным у запазычаных словах пры захаваньні ў ангельскае іх напісаньня, які быў у іхняе мове-крыніцы, часта францускай: у слове café «кавярня» значок акуту паказвае, што ў ангельскае мове ўслед за францускай літара e не зьяўляецца невымаўляльнай, «нямко», якой была б на прыканцы слова, не маючы рыскі. Гэты знак ды штрых са адваротным да яго нахілам ў францускай пазначаюць галосныя гукі той ці іншай ступені адкрытасьці — ўздыму языку, і ў францускай націск заўсёды падае на апошні вымаўляльны галосны гук кожнага характэрнага слова.

Як толькі такія словы становяцца натуралізаванымі ў ангельскай, яны звычайна губляюць дыякрытычныя знакі, як гэта адбылося са старымі запазычаньнямі, да прыкладу, французкім словам hôtel. У нефармальнай ангельскай дыякрытыка часта апускаецца ў сілу адсутнасьці літараў з ёй на клявіятуры, а прафэсійныя капірайтэры і наборшчыкі аддаюць перавагу яе выкарыстаньню. Тыя словы, якія яшчэ ўспрымаюцца як чужыя, часта захоўваюць дыякрытыку. Да прыкладу, адзінае напісанне слова soupçon, знойдзенае ў ангельскіх слоўніках (Оксфардзкім і іншых). Дыякрытычныя знакі часьцей захоўваюцца тады, калі пры іхняе адсутнасьці магчымая блытаніна з іншым словам (да прыкладу, résumé (альбо resumé [рэзюмэ] «рэзюмэ (напрыклад, для прыёму на працу)», а не resume [різьюм «аднавіць») і рэдка нават дадаюцца (як у maté, ад гішпанскага yerba mate, але прытрымліваючыся прыкладу напісаньня слова café, з францускай).

Акут, гравіс або дыярэзіс можуць быць пастаўлены над «е» на прыканцы слова для абазначэньня таго, як яна вымаўляецца (saké).

Наогул, дыякрытычныя знакі часта не выкарыстоўваюцца нават у тых месцах, дзе яны маглі б дазволіць пазьбегнуць блытаніны.

Гісторыя

рэдагаваць

Пісьменнасьць ангельскай мовай з’явілася прыкладна з V стагодзьдзя н. э., для запісу выкарыстоўваліся англасаксонскія руны, захаваліся толькі некалькі невялічкіх фрагмэнтаў тагачасных запісаў. Зьмена рунаў на лацінскія літары пачалася з VII стагодзьдзя з прыходам хрысьціянскіх місіянэраў. Ў 1011 годзе манах бенедыктынскага абацтва на імя Бертфэрд (Byrhtferð) выкарыстоўваў ангельскі альфабэт, які складаецца з 23 літараў лацінскага албьфабэту (бяз «J», «U» і «W»), дапоўненых ампэрсандам, чатырма літарамі, заснаванымі на англасаксонскіае рунах: «Yo» (Yoȝ, ёўґ), Вуньё (ƿ), Торн (þ), «Ð(uk)», ды ліґатурай «Æ». Ягоны варыянт выглядаў так:

A B C D E F G H I K L M N O P Q R S T V X Y Z & Ȝ Ƿ Þ Ð Æ

У XVI стагоддзі былі запрапанаваныя літары «U» ды «J», як вытворныя ад «V» ды «I», атрымала статус асобнай літары «W» («VV»). Ліґатура «æ» і «œ» можуць выкарыстоўвацца ў некаторых словах грэцкага а лацінскага паходжаньня, такіх як «encyclopædia» — энцыклапэдыя, аднак у сувязі з тэхнічнымі абмежаваньнямі клавіятур і друкавальных прыладаў яны часта замяняюцца на адпаведныя «ae» і «oe».

Частотнасць літар

рэдагаваць

Найбольшай часьцей сустракаемай літарай у ангельскай мове з’яўляецца «E», самай рэдкай — «Z».

Ніжэй прыведзены сьпіс частотнасьці літараў, якія выкарыстоўваюцца ў ангельскай мове[2].

Літара E T A O I N S H R D L C U M W F G Y P B V K X J Q Z
Частотнасьць, % 12,7 9,06 8,17 7,51 6,97 6,75 6,33 6,09 5,99 4,25 4,03 2,78 2,76 2,41 2,36 2,23 2,02 1,97 1,93 1,49 0,98 0,77 0,15 0,15 0,1 0,05
  1. ^ Is the letter «Y» a vowel or a consonant? Архіўная копія ад 2021-01-16 г.
  2. ^ Robert Lewand. Криптологическая математика = Cryptological Mathematics. — The Mathematical Association of America, 2000. — С. 36. — ISBN 5-09-002630-0. ды アーカイブされたコピー Праверана 2008-06-25 г. Архіўная копія ад 2008-07-08 г.  (анг.)