Фанэтычная транскрыпцыя
Фанэтычная транскрыпцыя (па-лацінску: trans — «праз», «перад» і па-лацінску: scriptio — «пісьмо», «пісаньне», літ. — «перапісваньне») — спэцыяльная сыстэма запісу гукаў, якая выкарыстоўваецца пры апісаньні фанэтычных зьяваў.
Неабходнасьць увядзеньня такой сыстэмы выклікана вялікай разнастайнасьцю гукаў у мовах сукупна з неабходнасьцю з максымальнай дакладнасьцю перадаваць вымаўленьне на пісьме, а таксама тым, што звычайнае артаграфічнае пісьмо не прыстасаванае да выкананьня такой задачы.
Фанэтычная транскрыпцыя грунтуецца на наступных прынцыпах:
- кожная яе літара павінна азначаць гук; у ёй не павінна быць літараў, якія б не азначалі ў ёй гукаў;
- кожная літара павінна заўсёды азначаць адзін і той самы гук;
- кожная літара павінна азначаць толькі адзін гук, а не спалучэньне гукаў.
У аснове фанэтычнай транскрыпцыі можа ляжаць які-кольвек альфабэт (напрыклад, у аснове беларускай фанэтычнай транскрыпцыі ляжыць беларуская кірыліца), або сукупнасьць літараў розных альфабэтаў, з магчымым выкарыстаньнем дыякрытычных знакаў. Але літары, якія не адпавядаюць прынцыпам фанэтычнай транскрыпцыі, выкарыстоўвацца ня могуць (накшталт, у фанэтычнай транскрыпцыі на выснове кірыліцы нельга выкарыстаць літары «е», «ё», «ю», «я»).
Фанэтычная транскрыпцыя зьяўляецца асноўным мэтадам запазычаньняў у сучаснай беларускай мове, замяшчаючы звычайную для іншых моваў у такіх выпадках працэдуру трансьлітарацыі
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.