W — 23-я літара лацінскага альфабэту.

Вялікая літара W

Зьявілася ў Сярэднявеччы. Паўстала з падвойнай V, якая азначала гук /u/. Адсюль прынятая шэрагам моваў Эўропы назва double U або double v (апошняе вынікае зь першапачатковага прымяненьня знаку v як для [v], так і для [u] ў лаціне). Аднак першапачаткова выкарыстоўвалася замест сэквэнцыі VV, якая азначала сылябу «wu», што засталося ў польскай мове для назвы літары.

Ужываецца для абазначэньня хімічнага элемэнту вальфрам.