Ампэрса́нд (&), таксама вядомы як «знак і», уяўляе сабой лагаграму ⟨&⟩, якая прадстаўляе злучнік «і». Ампэрсанд ўзьнік як лігатура літар etпа-беларуску: ⟨і⟩ альбо ⟨й⟩.

Ампэрсанд
&
Выява
  # ¤ | & + ±   
Іншыя назвы Знак «і»
Зьвесткі
Тып друкарскі знак; лігатура
Назва ў Юнікодзе
ampersand
Юнікод U+0026
HTML &#38, &#x26
UTF-16 0x26
URL-код %26
Мнэмоніка &amp
Гісторыя
Варыяцыі ﹠, ⅋, &, 🙰, 🙱, 🙲, 🙳, 🙴, 🙵
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Этымалёгія

рэдагаваць

Традыцыйна ў ангельскай мове пры вымаўленьні любая літара, якая таксама магла выкарыстоўвацца як слова сама па сабе (⟨a⟩, ⟨i⟩ і ⟨o⟩), мела прэфікс лацінскага выразу per se («сама па сабе»), напрыклад, «per se A»[1][2][3]. Таксама была звычайнай практыкай дадаваць знак & у канцы альфабэту, гэта была 27-я літара, якая выстаўлялася як лацінскае et, ці пазьней па-ангельскуand. У выніку, альфабэт заканчваўся на «X, Y, Z, and per se and». Гэтая апошняя фраза звычайна замянялася на «ampersand», і гэты тэрмін увайшоў ва ўжытак ангельскае мовы ў 1837 годзе.

«Тэрмін ампэрсанд зьяўляецца скажэньнем and per se and, што літаральна азначае & сам па сабе. Сымбаль & паходзіць ад лігатуры ET альбо et, якая зьяўляецца лацінскім словам, якое пазначае „і“.»

— Джэфры Глейстэр, Glossary of the Book[4]

Ужо сьцьвярджалася, што Андрэ-Мары Ампэр (André-Marie Ampère) выкарыстаў гэты сымбаль у сваіх шырока распаўсюджаных публікацыях і што людзі сталі называць новую форму «Ampère's and».

Гісторыя й выкарыстаньне

рэдагаваць
 
Ампэрсанд загалоўных літар на манэце 1 макута 1814, Партугальская Ангола.
 
Эвалюцыя знаку Ампэрсанда (&)
 
Сучасны ампэрсанд практычна ідэнтычны каралінскаму мінускулу. Курсіўны ампэрсанд справа першапачаткова зьяўляецца больш позьняй et-лигатурой

У сучаснасьці ампэрсанд выкарыстоўваецца ў мовах, дзе злучнік «і» («й») ёсьць дзьвюма й больш літарамі. У беларускай мове патрэбы выкарыстоўваць ⟨&⟩ няма, але выкарыстоўваць яго можна.

Ампэрсанд выкарыстоўваюць розныя кампаніі, напрыклад Johnson & Johnson, Dolce & Gabbana; яго выкарыстоўваюць у абрэвіятурах (ува ангельскай і інш. мовах): P&OPeninsular and Oriental»).

  1. ^  Нэйрс, Робэрт A Glossary. — Cambridge University Press, 2011. — P. 1. — ISBN 9781108035996
  2. ^ The ampersand word-detective Архіўная копія ад 8 May 2008 г.
  3. ^ The Ampersand & More merriam-webster Архіўная копія ад 28 March 2014 г.
  4. ^  Глейстэр, Джэфры Ashall Glossary of the Book. — London: George Allen & Unwin, 1960. cited in The ampersand Adobe Fonts. Adobe Systems. Архіўная копія ад 13 January 2013 г.