Ангельская сыстэма мераў

Ангельская сыстэма мер ужываецца ў Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе і іншых краінах. Асобныя з гэтых мер у шэрагу краін некалькі адрозьніваюцца па сваім памеры, таму ніжэй прыводзяцца ў асноўным акругленыя мэтрычныя эквіваленты ангельскіх мер, зручныя для практычных разьлікаў.

Паступова меры ангельскай сыстэмы выцясьняюцца мэтрычнай сыстэмай мер.

Меры даўжыні

рэдагаваць
  • 1 марская міля (Вялікабрытанія) = 10 кабэльтавам = 1,8532 км
  • 1 марская міля (ЗША, з 1 ліпеня 1954) = 1,852 км
  • 1 кабэльтаў (Вялікабрытанія) = 185,3182 м
  • 1 кабэльтаў (ЗША) = 185,3249 м
  • 1 статутная міля = 8 фарлонгам = 5 280 футам = 1609,344 м
  • 1 фарлонг = 10 чэйнам = 201,168 м
  • 1 чэйн = 4 родам = 100 лінкам = 20,1168 м
  • 1 род (поль, пэрч) = 5,5 ярдам = 5,0292 м
  • 1 ярд = 3 футам = 0,9144 м
  • 1 фут = 3 хэндам = 12 цалям = 0,3048 м
  • 1 хэнд = 4 цалям = 10,16 см
  • 1 цаля = 12 лініям = 72 пунктам = 1 000 мілам = 2,54 см
  • 1 лінія= 6 пунктам = 2,1167 мм
  • 1 пункт = 0,353 мм
  • 1 міл = 0,0254 мм

Меры плошчы

рэдагаваць
  • 1 міля² = 640 акрам = 2,59 км²
  • 1 акр = 4 рудам = 4 046,86 м²
  • 1 руд = 40 родам² = 1 011,71 м²
  • 1 род² (поль², пэрч²) = 30,25 ярдам² = 25,293 м²
  • 1 ярд² = 9 футам² = 0,83613 м²
  • 1 фут² = 144 цалям² = 929,03 см²
  • 1 цаля² = 6,4516 см²

Меры вагі (Маса)

рэдагаваць

Брытанская Імпэрская сыстэма мер масы

  • 1 тона вялікая (доўгая) = 20 хандрэдвэйтам (квінталам) = 2240 фунтаў = 1016,05 кг
  • 1 тона малая (кароткая) (ЗША, Канада і інш.) = 20 хандрэдвэйтам малым (цэнталам) = 2000 фунтаў = 32000 унцый = 907,185 кг
  • 1 тона мэтрычная = 2204,6 фунта = 0,984 тоны вялікай = 1000 кг
  • 1 кіль = 8 чэлдронам =424 хандрэдвэйтам =47488 фунтаў =21540,16 кг
  • 1 чэлдрон для вугля = 1/8 кіля = 53 хандрэдвэйтам = 5936 фунтаў = 2692,52 кг
  • 1 вэй = 2-3 хандрэдвэйтам = 101,6-152,4 кг
  • 1 квінтал = 1 хандрэдвэйту вялікаму = 112 фунтам = 50,802 кг
  • 1 цэнтал (цэнтнэр) = 1 хандрэдвэйту малому = 100 фунтам = 45,36 кг
  • 1 тод (ням. «груз») = 1 квартэру доўгаму = 1/4 хандрэдвэйта вялікага= 28 фунтам = 2 стоўнам = 12,7 кг
  • 1 квартэр кароткі (у перакладзе з ангел. «чвэрць») = 1/4 хандрэдвэйта малога = 25 фунтам = 11,34 кг
  • 1 Стоўн (у перакладзе з ангел. «камень») = 1/2 квартэра вялікага = 1/8 хандрэдвэйта вялікага = 14 фунтам = 6,350293 кг
  • 1 клоў (уст.) = 1/2 стоўна = 1/16 хандрэдвэйта = 7 фунтаў = 3,175 кг (раней велічыня клова была = 6,25-8 фунтам = 2,834-3,629 кг)
  • 1 квартэрн = 1/4 стоўна = 3,5 фунта = 1,588 кг
  • 1 фунт (pondus лат. (lb)) = 16 унцыям = 7000 гранаў = 453,59237 г
  • 1 унцыя (oz) = 16 драхмам = 437,5 гранам = 28,349523125 г
  • 1 драхма (да 1985 году) = 1/16 унцыі = 27,34375 гран = 1,7718451953125 г
  • 1 гран (лат. granum, скар. gr) (да 1985 году) = 64,79891 мг

Амэрыканская сыстэма мер масы

Адрозьненьні ад Брытанскай сыстэмы мер:

  • 1 квінтал = 1 хандрэдвэйт = 100 фунтаў = 1 цэнтал = 45,36 кг
  • 1 квартэр = 1/4 хандрэдвэйта = 25 фунтаў = 11,34 кг
  • 1 стоўн = 14 фунтаў = 6,35 кг

Меры аб’ёму для вадкасьцяў

рэдагаваць

Брытанская Імпэрская сыстэма мер для вадкасьцяў

  • 1 бат (у перакладзе з ангел. «тарэц») = 108—140 галёнам = 490,97-636,44 л (дм³) (~ 2 хогзхэда)
  • 1 бат піва = 108 галёнаў = 17,339 куб. футаў = 490,97 л
  • 1 пайп = 105 галёнам = 2 хогзхэда = 477,34 л (дм³)
  • 1 хогсхэд (у перакладзе з ангел. «вялікая бочка») = 52,5 імпэрскіх галёна = 238,67 л (дм³)
  • 1 барэль = 31-42 галёнам = 140,9-190,9 л (дм³)
  • 1 барэль[1] для вадкасьці (піва) (Барэль (адзінка аб'ёму))= 36 імпэрскім галёнам = 163,65 л (дм³)
  • 1 барэль для сырой нафты = 34,97 галёнам = 158,988 л (дм³)
  • 1 кілдэркін = 1/2 барэля = 2 фэркінам = 16-18 галёнам = 72,7-81,8 л (дм³)
  • 1 фэркін (у перакладзе з ангел. «маленькая бочачка»)(fir) = 1/6 хогсхэда = 1/4 барэля = 1/2 кілдэркіна = 8-9 галёнам = 36 квартам = 36,3-40,9 л (дм³)
  • 1 імпэрскі галён = 4 квартам = 8 пінтам = 32 джыла = 160 вад. унцыям = 4,546 л (дм³)
  • 1 потл = 1/2 імпэр. галёна = 2 квартам = 2,27 л (дм³)
  • 1 кварта = 1/4 імпэр. галёна = 2 пінтам = 1,1365 л (дм³)
  • Вялікія бутэлькі, распаўсюджаныя ў Эўропе і ў Вялікабрытаніі (гл. таксама Шампанскае):
    • 1 Мэлхісэдэк (Melchizedek) = 40 бутэлек = 30 літраў
    • 1 Прымат (Primat) = 36 бутэлек = 27 літраў
    • 1 Саламон = 25 літраў
    • 1 Мэльхіёр (Melchior)= 24 бутэлек = 18 літраў
    • 1 Навухаданасор (Nebuchadnezzar) = 20 бутэлек = 15 літраў
    • 1 Валтасар (Balthazar) = 16 бутэлек = 12 літраў
    • 1 Салманасар (Salmanazar) = вялікая вінная бутэлька = 12 бутэлек = 9 літраў
    • 1 Мафусаіл (Methuselah) = 8 бутэлек = 6 літраў
    • 1 Равоам (Rehoboam) = 6 бутэлек = 4,5 літра
    • 1 Еравоам (Jeroboam) (падвойная Magnum bottle) = 4 бутэлькі = 3 літра
    • 1 Магнум (Magnum bottle) = 2 бутэлькі = 1,5 літра
  • 1 бутэлька малака = 1 кварце = 946,36 мл
  • 1 бутэлька віскі = 1 пятой = 757,1 мл
  • 1 бутэлька шампанскага = 2/3 кварты = 630,91 мл (Фр. шампанскае (750 мл))
  • 1 бутэлька віна = 750 мл = 25,3605 вад. унцый
  • 1 бакэт (у перакладзе з ангел. «коўш») неафіцыйная адзінка = 5 імпэр. галёнам = 18,927 л
  • 1 філет = 1/2 бутэлькі шампанскага = 375 мл
  • 1 пінта = 1/8 імпэр. галёна = 1/2 кварты = 4 джылам (гілам) = 20 унцыям вадкім = 34,678 куб. цалям = 0,568 261 л (дм³)
  • 1 джыл (гіл) = 1/4 пінты = 5 вад. унцыям = 8,670 куб. цаляў = 0,142 л (дм³)
  • 1 кубак для сняданку = 1/2 пінты = 10 вад. унцыям = 17,339 куб. цалям = 1,2 ам. кубку = 284 мл
  • 1 сталовая лыжка = 3 гарбатным лыжкам = 4 вад. драхмы = 1/2 вадкай унцыі = 14,2 мл
  • 1 гарбатная лыжка = 1/3 сталовай лыжкі = 1 1/3 вад. драхмы = 4,7 мл (зь іншай крыніцы: = 1/8 вад. унцыі = 3,55 мл (традыц.), мэд. і кухня = 5 мл)
  • 1 вінная чарка, куфель = 16 вад. драхмам = 2 вад. унцыям = 56,8 мл

зь іншай крыніцы:

  • 1 вінная чарка, куфель = 2,5 вад. унцыям = 5 сталовых лыжак = 1/2 джыла = 71 мл
  • 1 унцыя вадкая = 1/20 пінты = 1/5 джыла = 8 вад. драхмам = 24 вад. скрупулам = 1,733 871 куб. цалям = 28,413063 мл (см³)
  • 1 драхма вадкая (1878 — 1 лютага 1971 году) = 3 вад. скрупулам = 1/8 вад. унцыі = 60 мінімам = 0,96 ам. вад. драхмам = 0,216 734 кубічнай цалі = 3,551633 мл
  • 1 вад. скрупул аптэк. (1878-1 лютага 1971 году) = 1/3 вад. драхмы = 1/24 вад. унцыі = 20 мінімам = 19,2 ам. мініма = 1,18388 мл
  • 1 мінім аптэк. (1878-1 лютага 1971 году) = 1/60 вад. драхмы = 1/20 вад. скрупула = 0,96 ам. мініма = 0,05919 мл

Амэрыканская сыстэма мер для вадкасьцяў

Некаторыя меры адрозніваюцца ад Брытанскай сыстэмы мер

  • 1 барэль = 31-42 галёнаў = 140,6-190,9 літраў
  • 1 барэль для вадкасьці (Барэль (адзінка аб'ёму)) = 31,5 галёнаў = 119,2 л (дм³)
  • 1 барэль для сырой нафты (Барэль (амэрыканскі нафтавы))= 42,2 галёнаў = 158,97 л (дм³)
  • 1 галён амэр. = 0,833 галёна ангел. = 3,784 л (дм³)
  • 1 кварта амэр. = 0,833 кварты ангел. = 0,946 л (дм³)
  • 1 пінта вадкая амер. = 1/8 амэр. галёна = 0,473 л (дм³)
  • 1 джыл (гіл) = 1/4 пінты амэр. = 0,118 л (дм³)
  • 1 унцыя вадкая = 1/128 галёна = 1,041 унцыі ангел. = 2 ст. лыжкі = 1/8 шклянкі = 29,56 мл (см³)
  • 1 чарка = 16 вад. драхмам = 2 унцыі = 1/4 шклянкі = 59,12 мл
  • 1 драхма вадкая = 1/8 вадкай унцыі = 3,6966 мл
  • 1 сталовая лыжка (ст.л.) = 3 гарбатных лыжкі (г.л.) = 4 вад. драхмы = 1/2 вад. унцыі = 14,8 мл
  • 1 гарбатная лыжка (г.л.) = 1/3 сталовай лыжкі (ст.л.) = 1 1/3 вад. драхмы = 4,9 мл
  • 1 гарбатная лыжка = 60 кропляў (0,08 мл)
  • 1 кававая лыжка = 1/2 г.л. = 2,45 мл
  • 1 лыжачка для запраў = 1/4 г.л. = 1,225 мл
  • 1 мінім = 1/60 вад. драхмы = 0,06 мл

Меры аб'ёму для сыпкіх цел

рэдагаваць

Брытанская Імпэрская сыстэма мер для сыпкіх цел

  • 1 чэлдрон (чэлдэр) (chd)(у перакладзе з фр. «кацёл, вялікі імбрычак») = 32-36 бушалям = 1268—1309 л (дм³)(= 36 бушалям = 288 галёнам = 46,237 куб.фута = 1,3091 м³)
  • 1 квартэр = 2 коўмам = 64 галёнам = 8 бушалям = 290,93 л (дм³)
  • 1 коўм = 4 бушалям = 32 галёнам = 145, 475 л (дм³)
  • 1 барэль для сыпкіх цел = 36-40 галёнам = 163,6-181,7 л (дм³)
  • 1 сак (у перакладзе з ангел. «мяшок») = 3 бушалям = 109,05 л (дм³)
  • 1 страйк = 2 бушалям = 72,73 л (дм³)
  • 1 бушаль = 4 пэкам = 8 галёнам = 32 сухі. квартам = 62 сухі. пінтам = 1,032 ам. бушаля = 2219,36 кубічнай цалі = 36,36872 л (дм³)
  • 1 пэк = 2 галёнам = 1,032 пэка ам. = 9,092 л (дм³)
  • 1 галён = 4 квартам = 8 пінтам = 4,546 л (дм³)
  • 1 кварта = 2 пінтам = 1,032 кварты ам. = 1,136 л (дм³)
  • 1 квартэрн сух. (чвэрць) = 1/4 пэка = 2 кварты = 2,2731 л
  • 1 пінта = 0,568261 л (дм³)

Амэрыканская сыстэма мер для сыпкіх цел

Некаторыя меры адрозніваюцца ад Брытанскай сыстэмы мер

  • 1 квартэр = 2 коўма = 64 галёна = 8 бушаляў = 282 л
  • 1 коўм = 4 бушаля = 32 галёна = 141 л
  • 1 барэль для сыпкіх цел =117,3-158,98 л
  • 1 бушаль = 0,9689 ангел. бушаля = 35,2393 л, іншая крыніца: = 35.23907017 л = 9.309177489 амэрыканскіх галёнаў
  • 1 пэк амэр. = 0,9689 пэка ангел. = 8,81 л
  • 1 галён = 4,405 л
  • 1 кварта амэр. = 1,101 л
  • 1 пінта сухая амэр. = 1/64 бушаля = 1/8 галёна = 0,551 літра
  • 1 унцыя (uncia, oz) = 16 драхмам = 437,5 грана = 28,35 г

Аптэкарскія і тройскія (для каштоўных мэталаў і камянёў) меры

рэдагаваць

Адрозніваюцца Аптэкарскія і тройскія (для каштоўных мэталаў і камянёў) меры:

  • Аптэкарская сыстэма мер вагі ужывалася ў вобласьці фармацэўтыкі, у ёй выкарыстоўваліся фунт, унцыя, драхма, скрупул, гран, мінім.
  • Манэтная (тройская) сыстэма мер вагі выкарыстоўваецца ювэлірамі і ў манэтным двары. Асноўныя велічыні — фунт, унцыя, пэнівэйт, карат, гран. Гэтак жа гэтая сыстэма выкарыстоўваецца пры вырабе боепрыпасаў.
  • Велічыні паміж Брытанскай і Амэрыканскай сыстэмай мер таксама адрозніваюцца.

Ніжэй прыведзеная Брытанская сыстэма мер вагі.

Меры вагі аптэкарскія
Брытанская Аптэкарская сыстэма мер вагі ў 15-20 ст.ст. ужывалася ў вобласьці фармацэўтыкі, у ёй выкарыстоўваліся фунт, унцыя, драхма, скрупул і гран. Пры гэтым аптэкарскія велічыні фунта, унцыі, драхмы адрозніваліся ад велічынь такой назвы для камэрцыйнага выкарыстаньня.
Меры вагі (Маса) Меры для вадкасьцяў
1 фунт = 12 унцыям = 5760 гранаў = 373,24172 г
1 унцыя (Тройская унцыя) (uncia, oz) = 8 драхмам = 24 скрупулам = 480 гранам = 31,1035 г 1 вадкая унцыя = 8 вад. драхмам = 24 вад. скрупулам = 28,413 мл
1 драхма (драм) (да 1975 году) = 1/96 аптэкарск.фунта = 1/8 унцыі = 3 скрупулам = 60 гранам = 3,88794 г 1 вад. драхма (1878-1 лютага 1971 году) = 3 вад. скрупулам = 1/8 вад. унцыі = 60 мінімам = 0,96 ам. вад. драхмам = 3,55163 мл
1 скрупул (scrupulum) = 1/3 драхмы = 20 гранаў = 1,296 г 1 вад. скрупул (1878-1 лютага 1971 году) = 1/3 вад. драхмы = 1/24 вад. унцыі = 20 мінімам = 19,2 ам. мініма = 1,18388 мл
1 гран (granum) (да 1985 году) = 1/20 скрупула = 64,79891 мг 1 мінім (1878-1 лютага 1971 году) = 1/60 вад. драхмы = 1/20 вад. скрупула = 0,96 ам. мініма = 0,05919 мл
  • Мінім — у Вялікабрытаніі ў 19-20 ст.ст. адзінка вадкай ёмістасьці, што выкарыстоўваліся фармацэўтамі. Адменены з 1 лютага 1971.
Фунт
Унцыя 12
Драхма 8 96
Скрупул 3 24 288
Гран 20 60 480 5760
0,06479891 г 1,296 г 3,88793 г 31,1035 г 373,242 г

Галён

Унцыя вадкая

160

Драхма вадкая

8

1,280

Скрупул вад.

3

24

3,840

Мінім

20

60

480

76,800

0,059 мл

1,184 мл

3,55163 мл

28,413 мл

4,546 л

0,96 ам. мініма

19,2 ам. мініма

0,96 ам. в. драхмы

0,96 ам. в. унцыі

1,20095 ам. галёна

Манэтныя (Тройскія) меры вагі

Манэтная (тройская) сыстэма мер вагі выкарыстоўваецца ювэлірамі і ў манэтным двары. Асноўныя велічыні — фунт, унцыя і пэнівэйт.

  • 1 фунт = 12 унцыям = 5760 гранам = 373,242 г
  • 1 фунт тройскі = 0,822857 фунта масы = 13 унцыям 72,5 гранам
  • 1 фунт масы = 1,215277 фунта тройскага = 1 фунту тройск. 2 унцыям 280 гранам
  • 1 унцыя (Тройская унцыя) (uncia, oz) = 8 драхмам = 24 скрупулам = 480 гранам = 31,1034768 г
  • 1 драхма тройская (да 1975 году) = 1/96 тройскага фунта = 2,5 пэнівэйта = 1/8 унцыі = 3 скрупула = 60 гранам = 3,88793 г
  • 1 пэнівэйт (па-ангельску: рennyweight — вага пені) = 24 гранам = 1,55518 г
  • 1 карат = 3,086 грана = 200 мг
  • 1 гран (granum) (да 1985 году) = 20 майтаў = 480 дойтаў = 9600 пэрыётаў = 230400 блэнкаў = 64,79891 мг
  • 1 майт = 24 дойта = 480 пэрыётаў =11520 блэнкаў = 3,24 мг
  • 1 дойт = 20 пэрыётаў = 480 блэнкаў = 0,135 мг
  • 1 пэрыёт (periot)= 24 блэнкам = 1/20 дойта = 0,00675 мг
  • 1 блэнк (blank)= 0,000281245 мг
Унцыя
Пэнівэйт 20
Гран
24
480
Майт
20 480

Дойт 24 480

Пэрыёт 20 480 9,600

Блэнк
24 480 11520 230400

0,000281245 мг 0,00675 мг 0,135 мг 3,24 мг 64,79891 мг
1,555 г 31,1035 г

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ангельская сыстэма мераўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў