Міля
(Перанакіравана з «Статутная міля»)
Міля (па-лацінску: milia passuum — тысяча падвойных рымскіх крокаў) — шляхавая мера для вымярэньня адлегласьці.
Міля ўжывалася ў шэрагу краін у старажытнасьці, а таксама ў шматлікіх сучасных краінах да ўводзін мэтрычнай сыстэмы мер. У краінах з немэтрычнай сыстэмай мер міля ўжываецца да цяперашняга часу. Велічыня мілі розная ў розных краінах і вагаецца ад 0,58 км (Эгіпэт) да 11,2 км (старачэская міля).