Кілдэркін
Кілдэркін (па-ангельску: kilderkin) — старадаўняя ангельская мера вымярэньня вадкасьці, а таксама невялікая бочачка ёмістасьцю 81,83 літра.
1 кілдэркін = 1/2 барэля = 1/3 хогсхэда = 2 фэркіна
У розныя стагодзьдзі аб’ём вадкасьці, вымяранай у кілдэркінах, зьмяняўся. Так:
- У 1454 годзе: 1 кілдэркін = 16 эльевым галёнам элю = 73,94 літрам, а таксама 1 кілдэркін = 18 эльевым галёнам піва = 83,18 літрам.
- У 1688 годзе: 1 кілдэркін = 17 эльевым галёнам = 78,56 літрам.
- У 1803 годзе: 1 кілдэркін = 18 эльевым галёнам = 83,18 літрам.
- З 1824 году: 1 кілдэркін = 18 ангельскім галёнам = 81,83 літрам.