Скрупул
адзінка вымярэньня масы
Скрупул (па-лацінску: scrupulum, ад scrupulus — маленькі востры каменьчык) — антычная вагавая адзінка.
У Старажытным Рыме скрупул ураўноўваўся 1/24 часткі унцыі або 1/288 часткі лібры (што адпавядае 1,137 г). У скрупулах звычайна вызначалася, напрыклад, вага рымскіх срэбных манэт (вага сэстэрцыя — 1 скрупул, вага дэнарыя — 4 скрупула і г. д.)
Скрупулам таксама звалася аптэчная адзінка вымярэньня масы й аб’ёму, роўная 20 гранам або 1/3 драхмы, якая выйшла з ужываньня. Расейскі аптэкарскі скрупул ураўноўваўся 1,244 г, у ангельскай сыстэме мер 1 скрупул = 1,295 978 196 048 120 г.
У беларускай мове захавалася ўтворанае ад скрупула слова скрупулёзнасьць, якое азначае дакладнасьць і акуратнасьць.