Хандрэдвэйт
адзінка масы
(Перанакіравана з «Цэнтал»)
Хандрэдвэйт (cwt) (па-ангельску: hundredweight ад hundred — сто і weight — вага) — немэтрычная адзінка вымярэньня масы ў ЗША і Вялікабрытаніі. Адрозьніваюць амэрыканскія і ангельскія хандрэдвэйты:
- Амэрыканскі хандрэдвэйт (кароткі хандрэдвэйт, амэрыканскі цэнтнэр, цэнтал, ангельскі квінтал) = 1/20 амэрыканскай тоны = 100 гандлёвых фунтаў = 45,359237 кіляграм. Выкарыстоўваецца, у асноўным, у сельскай гаспадарцы (вага жывёл, пшаніцы і да т. п.).
- Ангельскі хандрэдвэйт (доўгі хандрэдвэйт, ангельскі цэнтнэр, лёнданскі хандрэдвэйт) = 1/20 ангельскай тоны = 112 гандлёвых фунтаў = 50,80234544 кіляграм. Выкарыстоўваецца рэдка. У Ірляндыі й Вялікабрытаніі вугаль і будаўнічыя матэрыялы фасавалі ў мяшкі з такой вагай, але ў апошні час часьцей выкарыстоўваецца пакаваньне па 50 кіляграм.
У абедзьвюх сыстэмах хандрэдвэйт пазначаецца абрэвіятурай cwt, у якой WT — гэтае скарачэньне ангельскага weight (вага), а C — гэта напісаны рымскай лічбай лік 100.
Да XV стагодзьдзя ў Ангельшчыне выкарыстоўваўся так званы стары хандрэдвэйт, роўны 108 гандлёвым фунтам, гэта значыць тона, утвораная з 20 такіх хандрэдвэйтаў, складалася з 2160 гандлёвых фунтаў. Стары хандрэдвэйт быў заменены ангельскім хандрэдвэйтам.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |