Марская міля
Марска́я мі́ля — адзінка вымярэньня адлегласьці, ужывальная ў мараплаўстве й авіяцыі.
Першапачаткова марская міля вызначалася як даўжыня дугі вялікага круга на паверхні зямнога шара памерам у адну вуглавую хвіліну. Такім чынам, перасоўваньне на адну марскую мілю ўздоўж мэрыдыяна прыкладна адпавядае зьмене геаграфічных каардынат на адну хвіліну шыраты.
Па сучасным азначэньні, міжнародная марская міля роўная 1852 мэтрам (сапраўды).
Марская міля не зьяўляецца адзінкай СІ, аднак, па рашэньні Генэральнай канфэрэнцыі па мерах і вагам, яе выкарыстаньне дапушчаецца, хоць і не рэкамэндуецца. Агульнапрынятага пазначэньня не існуе; часам выкарыстоўваюцца скарачэньні «NM», «nm» або «nmi» (ад па-ангельску: nautical mile). Варта адзначыць, што скарачэнне «nm» супадае з афіцыйна прынятым пазначэньнем нанамэтру.
Міжнародная марская міля = 10 кабэльтавых = 1/3 марской лігі
Марская міля Вялікабрытаніі = 1853,184 мэтрам (да 1970 г.).
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Вузел — адзінка вымярэньня хуткасьці, роўная адной марской мілі ў гадзіну
- Міля