Японская сыстэма мер

Сяканхо (па-японску: 尺貫法) — традыцыйная японская сыстэма мер даўжыні, аб’ёму, плошчы, вагі і грошай, якая знайшла распаўсюджаньне ва ўсёй Усходняй Азіі.

Сувязь з мэтрычнай сыстэмай

рэдагаваць

Імпэратарскі закон ад 1891 году ўсталяваў наступныя адпаведнасьці японскай сыстэмы мер з мэтрычнай:

1 дзё (丈) = 100/33 м
1 канэдзяку (曲尺) = 10/33 м
1 кудзірадзяку (鯨尺) = 25/66 м

Скарачэньне сяку (尺) адбываецца ад канэдзяку. Кудзірадзяку, якая на 25% больш, у цяперашні час амаль цалкам выйшла з ужываньня.

Традыцыйныя японскія меры даўжыні ўсё яшчэ ўжываюцца ў Японіі ў некаторых галінах, нягледзячы на тое, што ў Японіі ўжо даўно дзейнічае мэтрычная сыстэма.

Японскія меры даўжыні
Мера Герогліф Велічыня мэтар Юнікод
бу 1∕330 3,03 мм U+5206
сун 10 бу 1∕33 3,03 см U+5BF8
сяку 10 сунам 10∕33 30,3 см U+5C3A
кэн 6 сяку 20∕11 1,81 м U+9593
дзё 10 сяку 100∕33 3,03 м U+4E08
цё 36 дзё = 60 кэнам 1200∕11 109 м U+753A
ры 36 тё 43200∕11 3,927 км U+91CC

Сяку адпавядае футу, які выкарыстоўваўся раней у Эўропе, а сун — цалі.

Кэн гістарычна зьяўляўся асноўнай адзінкай вымярэньня ў архітэктуры — адлегласьцю паміж апорамі. У розных раёнах Японіі ён зьмяняўся ад 2 да 1,8 мэтраў. Аднак у наступстве быў стандартызаваны як 1,81 мэтра.

Японскія меры плошчы
Мера Герогліф Велічыня Велічыня(і) СІ
1 го = 1/10 цубо = 33,058 дм²
1 дзё ≈ 1/2 цубо ≈ 1,65 м²
1 цубо 坪 (рэдка: 歩) = 10 го = 1 кэн² = 3,3058 м² (400/121 м²)
1 унэ = 30 цубо = 99,174 м²
1 тан 段, 反 = 10 унэ = 991,736 м² ≈ 9,92 а
1 цё = 10 танам = 9,917 м² ≈ 0,992 га
  • Меры плошчы і даўжыні суадносяцца адзін з адной зыходзячы з таго, што 1 цубо = 1 кэн².
  • Мера дзё можа мець розныя значэньні ў розных прэфэктурах Японіі.

Традыцыйныя меры аб’ёму дагэтуль выкарыстоўваюцца ў Японіі для вымярэньня рысу і сакэ.

Японскія меры аб’ёму
Мера Герогліф Велічыня літар Юнікод
го ≈ 0,18039 U+5408
сё 10 го ≈ 1,8039 U+5347
то 10 сё ≈ 18,039 U+6597
коку 10 то ≈ 180,39 U+77F3
  • Дакладнае значэньне паводле закона ад 1891 году: 1 сё = 2401/1331 літра = 64,827 сун³.
1 фун (分) = 375 мг
1 момэ (匁) = 10 фунам = 3,75 г
1 кін (斥) = 160 момэ = 600 г
1 кан (貫, 貫目) = 1.000 момэ = 3,75 кг
  • У 1891 1 кін быў прывязаны да 600 грамаў.
1 мон
1 хікі = 10 монам
1 камон (貫文) = 100 хікі

Глядзіце таксама

рэдагаваць