Аляксей Тупчы
Аляксей Тупчы (па-ўкраінску: Олексій Тупчій; нарадзіўся 22 жніўня 1986 году, Первамайск, УССР) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца.
Аляксей Тупчы | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 жніўня 1986[1] (38 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2011 2011—2012 2012 2012—2013 2013—2014 2014—2015 2015—2016 2016—2017 2017—2018 2018—2019 2019—2020 2020—2021 |
Дняпро Магілёў Віцебск Белшына Гомель Дняпро Магілёў Шахцёр Салігорск Дняпро Магілёў Гарадзея Дняпро Магілёў Белшына Горкі Ворша |
97 (1) 33 (1) 8 (0) 8 (0) 27 (2) 5 (0) 29 (8) 37 (2) 15 (1) 28 (1) 25 (0) 19 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьПершым трэнэрам гульца зьяўляецца Канстанцін Дацэнка. У юнацтве выступаў за кіеўскія РВУФК і «Зьмена-Абалонь».
У 2004 годзе трапіў у беларускі клюб «Дняпро-Трансмаш» з гораду Магілёва, які на наступны сэзон пачаў называцца «Дняпро». У лютым 2007 году знаходзіўся на праглядзе ў клюбе «Мэталюрг-Кузбас»[2]. Улетку 2009 году быў на праглядзе ў калінінградзкай «Балтыцы»[3]. У 2009 годзе Аляксей разам з «Дняпром» стаў бронзавым прызэрам чэмпіянату Беларусі. 1 ліпеня 2010 году дэбютаваў у эўракубках у выязным матчы кваліфікацыі Лігі Эўропы супраць альбанскага «Лячы» (1:1)[4], Тупчы пачаў матч у аснове, але на 86 хвіліне быў заменены на Максіма Карповіча. Пазьней Аляксей Тупчы адгуляў у двух прайграных матчах супраць гішпанскага «Вільярэалу» (7:1 паводле сумы двух матчаў).
У студзені 2011 году перайшоў на правах вольнага агента ў «Віцебск». У складзе клюбу ў чэмпіянаце Беларусі дэбютаваў 2 красавіка 2011 году ў выязным матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (3:0). Пасьля непрацяглага знаходжаньня ў табарах клюбаў «Белшына» й «Гомель», вярнуўся ў клюб з Магілёва. У студзені 2014 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[5]. У лютым 2015 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[6]. У студзені 2016 году перайшоў у «Гарадзею»[7]. У ліпені 2017 году вярнуўся ў магілёўскі «Дняпро»[8]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[9]. З 2019 году выступае за клюб «Горкі»[10].
Дасягненьні
рэдагаваць- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2009
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дняпро Магілёў | 2015 | Першая ліга | 29 | 8 |
Гарадзея | 2016 | Найвышэйшая ліга | 27 | 2 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 | |
Дняпро Магілёў | 15 | 1 | ||
Белшына | 2018 | Першая ліга | 28 | 1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Oleksiy Tupchy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Волна накатывает. Кузнецкий рабочий
- ^ В «Москву» приехал китаец. Советский спорт
- ^ Справаздача матчу. weltfussball.de.
- ^ Тупчий перешел из «Днепра» в «Шахтер» (рас.)
- ^ «Днепр» заключил контракты с Тупчием, Копанцовым, Образовым и Сазанковым (рас.)
- ^ Тупчий перешел в «Городею», Шидловский продлил контракт с «сахарниками» (рас.)
- ^ Тупчий и Барсуков стали игроками «Днепра» (рас.)
- ^ Жевнеров и Тупчий подписали контракты с «Белшиной», Моталыго и Верас продлили соглашения (рас.)
- ^ Копанцов, Артур Левицкий, Сазанков, Тупчий, Хилькевич заявлены за «Горки» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце transfermarkt.de (анг.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)