Максім Карповіч
Максім Карповіч (нар. 27 лютага 1986 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Максім Карповіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 лютага 1986[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2003 | Славія Мазыр | 26 (0) |
2004—2005 | Нафтан | 41 (0) |
2006 | Савіт Магілёў | 27 (1) |
2007—2009 | Нафтан | 60 (1) |
2010 | Дняпро Магілёў | 28 (2) |
2011 | Ворскла Палтава | 3 (0) |
2011 | Нафтан | 12 (0) |
2012 | Тарпэда-БелАЗ | 15 (0) |
2013 | Белшына | 7 (0) |
2013 | Мікашэвічы | 15 (0) |
2014—2015 | Віцебск | 39 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец віцебскага футболу, але пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі». Пасьля доўгі час гуляў за наваполацкі «Нафтан», выступаў за іншыя клюбы. У першай палове 2011 году гуляў за палтаўскую «Ворсклу», але ня здолеў там замацавацца.
У студзені 2013 году стаў гульцом «Белшыны»[4], але не замацаваўся ў асноўным складзе. У жніўні 2013 году кантракт зь «Белшынай» быў скасаваны і Максім перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт». У студзені 2014 году падпісаў кантракт зь «Віцебскам»[5]. Дапамог віцебскаму клюбу вярнуцца ў Найвышэйшую лігу паводле вынікаў сэзону 2014 году. У першай палове сэзону 2015 году быў асноўным гульцом віцебчукоў, а з жніўня страціў месца на полі.
У студзені 2016 году прыняў рашэньне аб завяршэньні прафэсійнай кар’еры[6]. Пазьней пачаў працаваць мэнэджарам у Находцы[7].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Віцебск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Maksim Karpovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Maksim Karpovich // FBref (мн.)
- ^ а б в MAKSIM KARPOVICH // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Максим Карпович и Игорь Воронков продолжат карьеру в «Белшине» (рас.)
- ^ Карпович и Баранок стали игроками "Витебска" (рас.)
- ^ Павленко, Коробка, Кравченко и еще четыре футболиста покидают "Витебск" (рас.)
- ^ "Нафтан", 15 лет назад выигравший свой первый титул — Кубок в 2009-м. Где они сейчас? (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Белшыны»(недаступная спасылка) (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)