Аляксандар Міхневіч
Алякса́ндар Ю́р’евіч Міхне́віч (нар.1953, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі дыплямат.
Аляксандар Міхневіч | |
5-ы амбасадар Беларусі ў Бэльгіі | |
---|---|
13 чэрвеня 2016 — 29 ліпеня 2021 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Раман Галоўчанка, Сяргей Румас, Андрэй Кабякоў |
Папярэднік | Андрэй Яўдачэнка |
1-ы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі | |
12 верасьня 2012 — 13 чэрвеня 2016 | |
Прэм’ер-міністар | Андрэй Кабякоў, Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік | Ігар Петрышэнка |
Наступнік | Андрэй Яўдачэнка |
5-ы амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі | |
4 жніўня 2006 — 12 верасьня 2012 | |
Прэм’ер-міністар | Міхаіл Мясьніковіч, Сяргей Сідорскі |
Папярэднік | Аляксей Мажухоў |
Наступнік | Сяргей Алейнік |
Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі | |
23 сакавіка 2000 — 30 кастрычніка 2006 | |
Прэм’ер-міністар | Сяргей Сідорскі, Генадзь Навіцкі, Уладзімер Ярмошын, |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 24 сьнежня 1953 (71 год) Менск, Беларуская ССР, СССР |
Адукацыя | Маскоўскі інжынэрна-фізычны інстытут (1977), Усесаюзная акадэмія вонкавага гандлю (1986) |
Бацька | Юры Міхневіч (1925—1998) |
Узнагароды |
Намесьнік (2000—2006) і 1-ы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі (2012—2016), 5-ы амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі (2006—2012) і ў Бэльгіі (2016—2021). Сын міністра культуры Беларускай ССР Юрыя Міхневіча (1977—1988)
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям'і сакратара Менскага гарадзкога камітэту Камсамолу Беларусі Юрыя Міхневіча. У 1977 годзе скончыў Маскоўскі інжынэрна-фізычны інстытут (Расейская СФСР). У 1977—1978 гадах працаваў інжынэрам вытворча-тэхнічнага аб’яднаньня «Інтэграл» у Менску (Беларуская ССР), дзе ў 1979—1980 гадах быў намесьнікам сакратара камітэту камсамолу. У 1980—1983 гадах — загаднік аддзелу Менскага гарадзкога камітэту Камуністычнага саюзу моладзі Беларусі. У 1983—1986 гадах — слухач Усесаюзнай акадэміі вонкавагага гандлю. У 1986—1987 гадах выконваў абавязкі закадніка аддзелу кадраў Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных дасьледаваньняў Дзяржпляну БССР, дзе ў 1987—1988 гадах працаваў загаднікам аддзелу патэнтна-ліцэнзійных дасьледаваньняў. З 1988 году быў начальнікам аддзелу вонкаваэканамічных сувязяў Міністэрства лёгкай прамысловасьці БССР.
У 1992—1995 гадах быў начальнікам адпаведнага аддзелу, а затым управы канцэрну «Беллегпрам», дзе ад 15 жніўня 1995 году да 31 сакавіка 2000 году быў 1-м віцэ-прэзыдэнтам[1][2].
23 сакавіка 2000 году прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[3]. 4 жніўня 2006 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі, а таксама амбасадарам у Рэспубліцы Ірляндыя па сумяшчальніцтве[4]. Толькі 30 кастрычніка 2006 году быў фармальна вызвалены ад пасады намесьніка Міністра[5].
18 сьнежня 2003 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў[6]. Са жніўня 2006-га і да верасьня 2012 году — амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі і па сумяшчальніцтве ў Ірляндыі. Ад 10 верасьня 2012-га па 13 чэрвеня 2016 году быў 1-м намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі.13 чэрвеня 2016 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Бэльгіі. 29 ліпеня 2021 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 296 аб вызваленьні Міхневіча з пасады амбасадара Беларусі ў Бэльгіі і па сумяшчальніцтве ў Люксэмбургу ў сувязі з выхадам у адстаўку. Адначасна Міхневіча вызвалілі з пасады пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Эўразьвязе, Эўрапейскай супольнасьці па атамнай энэргіі і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 15 августа 1995 г. №445 "О назначении А.Ю.Михневича первым вице-президентом Белорусского государственного концерна по производству и реализации товаров легкой промышленности(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 марта 2000 г. №436 "Аб вызваленні А.Ю.Міхневіча ад пасады першага віцэ-прэзідэнта Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці"(недаступная спасылка)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 23 марта 2000 г. №151 "О назначении А.Ю.Михневича заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь"(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 августа 2006 г. №495 "О назначении А.Ю.Михневича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Соединенном Королевстве Великобритании и Северной Ирландии, Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Ирландии по совместительству"(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 октября 2006 г. №1433 "Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб" (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 декабря 2003 г. №1659 "О награждении А.Ю.Михневича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь" (рас.)
- ^ Аляксандар Міхневіч вызвалены з пасады пасла Беларусі ў Бэльгіі і пастаяннага прадстаўніка пры ЭЗ // Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь, 29 ліпеня 2021 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.