Андрэй Яўдачэнка
Андрэ́й Алякса́ндравіч Яўдачэ́нка (нар. 11 сакавіка 1958 году ў Швэрыне) — беларускі дыплямат.
Андрэй Яўдачэнка | |
Намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
30 кастрычніка 2006 — 4 лютага 2011 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Вугорскай Рэспубліцы | |
24 кастрычніка 1999 — 20 ліпеня 2004 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Міхаіл Марыніч (?) |
Наступнік: | Алена Купчына |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
11 сакавіка 1958 (66 гадоў) Швэрын |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Працаваў начальнікам у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь, а таксама першым сакратаром і дарадцам у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бэльґія. 24 кастрычніка 1999 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Вугорскай Рэспубліцы[1]; адстаўлены быў 20 ліпеня 2004 году[2].
30 кастрычніка 2006 году быў прызначаны намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[3]. 4 лютага 2011 году адстаўлены з гэтай пасады[4] й прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Бэльгіі, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эўрапейскім Зьвязе і Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы па сумяшчальніцтве[5]. 3 сьнежня 2013 году атрымаў дадаткова ранг амбасадара ў Вялікім герцагстве Люксэмбург па сумяшчальніцтве[6].
13 чэрвеня 2016 году быў прызначаны Першым намесьнікам міністра замежных справаў[7].
20 ліпеня 2020 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрляндаў[8].
7 сакавіка 2008 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 24 ноября 1999 г. №695 «Аб назначэнні А. А. Еўдачэнкі Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 20 июля 2004 г. №334 «Об освобождении А. А. Евдоченко от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Венгерской Республике» (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 октября 2006 г. №1433 «Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб» (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 136 «Об освобождении и назначении некоторых должностных лиц» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 54 «О назначении А. А. Евдоченко» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 декабря 2013 г. № 545 «О назначении А. А. Евдоченко» (рас.)
- ^ Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (13.06.2016).
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 285 «Об А. А. Евдоченко» (рас.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020).
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 марта 2008 г. №351 «Аб узнагароджанні А. А. Еўдачэнкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (рас.)