Альшанікі 1
Альша́нікі 1[1] — вёска ў Круглянскім сельсавеце Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці.
Альшанікі 1 | |
трансьліт. Aĺšaniki 1 | |
Першыя згадкі: | 1764 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Круглянскі |
Сельсавет: | Круглянскі |
Насельніцтва: | 18 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2234 |
Паштовы індэкс: | 213188 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°13′39″ пн. ш. 29°52′22″ у. д. / 54.2275° пн. ш. 29.87278° у. д.Каардынаты: 54°13′39″ пн. ш. 29°52′22″ у. д. / 54.2275° пн. ш. 29.87278° у. д. |
± Альшанікі 1 |
Тапанаміка назвы
рэдагавацьГеаграфія
рэдагавацьВёска знаходзіцца прыкладна за 5 км на ўсход ад гарадзкога пасёлку Круглае. Разьмешчана на беразе рэчкі Сітня. Вёска ляжыць у межах Аршанска-Магілёўскай і Цэнтральна-Бярэзінскай раўнін.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1764 годзе ўладаром вёскі зьяўляўся Грушэцкі. На той час вёска ўваходзіла ў Аршанскі павет Магілёўскага ваяводзтва.
Да 17 ліпеня 1924 году вёска ў складзе Круглянскага раёну, уваходзіла у склад Аршанскай акругі Магілёўскай губэрні[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 18 чалавек
- 2007 год — 19 чалавек
- 1999 год — 23 чалавекі
Сельская гаспадарка
рэдагавацьПершыя калгасы на тэрыторыі вёскі зьявіліся ў 1930—1932 гады. Да 1952 году на тэрыторыі гаспадаркі існавалі калгасы «Чырвоны араты» і «VI Партзьезд». У 1952 годзе адбылося аб’яднаньне калгасаў у адзін — «Калгас імя Дзімітрава».
Сёньня вёска ў складзе МТФ «Альшанікі» (былы СВК «Калгас імя Дзімітрава»). У калгасе працуе 30 чалавек, абслугоўваючых 751 галаву буйнога рагатага скату.[4]
Адукацыя і вольны час
рэдагавацьНа тэрыторыі вёскі знаходзяцца:
- Вучэбна-пэдагагічны комплекс «Дзіцячы садок — пачатковая агульнаадукацыйная школа» на базе Альшаніцкай пачатковай школы (з 2010);
- Цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва (з 2010);
- На базе сялянскага клюбу дзейнічае ансамбль «Лянок», які прымае ўдзел у канцэртах, ва ўсіх кутках Кругляншчыны і ў Магілёве. Ансамбль часта запрашаюць для правядзеньня народных абрадаў на вясельлях і іншых мерапрыемствах.[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 221
- ^ ад расліннага свету (рас.) Тапанаміка. library.mogilev.by. Праверана 23 лютага 2011 г.
- ^ География (рас.) Регион. Круглянский районный исполнительный комитет. Праверана 23 лютага 2011 г.
- ^ а б М. Падгаец (11 снежня 2009) Когда труд дарит вдохновение (рас.). газ. «Сельскае жыццё» Круглянскага райвыканкаму. Праверана 6 лютага 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 592 с. ISBN 978-985-11-0440-2.