Александроў (Гомельская вобласьць)
Александро́ў[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавету. Насельніцтва 20 чал. (2010). Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы захад ад места Жлобін, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 181 км ад Гомелю.
Александроў | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Салонскі |
Насельніцтва: | 20 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
СААТА: | 3218864001 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′42″ пн. ш. 29°53′20″ у. д. / 52.795° пн. ш. 29.88889° у. д.Каардынаты: 52°47′42″ пн. ш. 29°53′20″ у. д. / 52.795° пн. ш. 29.88889° у. д. |
± Александроў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя. У 1909 годзе 324 дзесяціны зямлі, у Стрэшынскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе нямецка-савецкай вайны ў чэрвені 1943 году гітлераўскія карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 8 жыхароў. 19 жыхароў загінулі на франтах. У 1954 годзе да вёскі далучаны суседнія вёскі Гнілая Лужына і Залужжа. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Ніва» (цэнтар — вёска Нівы).
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 2 двары, 10 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 15 двароў, 93 жыхары; 1925 — 36 двароў; 1940 — 45 двароў, 250 жыхароў; 1959 — 216 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 39 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 20 гаспадарак, 29 жыхароў[2]; 2010 — 20 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.